Пекла

(Пасля перасылкі з Апраметная)

Пекла — у разуменні некаторых рэлігійных дэнамінацый (традыцыйныя хрысціянскія канфесіі, зараастрызм, іслам) — пасмяротнае месца пакарання грэшнікаў. Як правіла супрацьпастаўляецца раю і асацыюецца са станам вечнай пакуты.