Аптычная сістэма
Аптычная сістэма (англ.: optical system) — сукупнасць аптычных элементаў (праламляльных, адлюстроўваючых, дыфракцыйных і т. п.), створаная для пераўтварэння светлавых пучкоў (у геаметрычнай оптыцы), радыёхваль (у радыёоптыцы), зараджаных часціц (у электроннай і іоннай оптыцы)
Аптычная схема — графічнае прадстаўленне працэсу змянення святла ў аптычнай сістэме.
Аптычны прыбор (англ.: optical instrument) — канструктыўным вобразам аформленая для выканання канкрэтнай задачы аптычная сістэма, якая складаецца, прынамсі, з аднаго з базавых аптычных элементаў. У склад аптычнага прыбора могуць уваходзіць крыніцы святла і прыёмнікі выпраменьвання. У іншай фармулёўцы, Прыбор называюць аптычным, калі хоць бы адна яго асноўная функцыя выконваецца аптычнай сістэмай.
Агульныя звесткіПравіць
У аптычных прыборах не ўсе дэталі, якія ўзаемадзейнічаюць са святлом, з’яўляюцца аптычнымі, спецыяльна прызначанымі для яго змянення. Такімі неаптычнымі дэталямі ў аптычных прыборах з’яўляюцца аправы лінз, корпус і т. п.
Сукупнасць бязладна раскіданых аптычных дэталей не ўтварае аптычнай сістэмы.
Звычайна пад аптычнымі сістэмамі разумеюць сістэмы, якія пераўтвароўваюць электрамагнітнае выпраменьванне ў бачным ці блізкім дыяпазонах (ультрафіялетавы, інфрачырвоны). У такіх сістэмах пераўтварэнне пучкоў святла адбываецца за кошт праламлення і адлюстравання святла, яго дыфракцыі (якая з’яўляецца прыватным выпадкам з’явы інтэрферэнцыі (пры неабходнасці ўліку абмежавання працягласці хвалевых франтоў), паглынання і ўзмацнення інтэнсіўнасці святла (у выпадку выкарыстання квантавых узмацняльнікаў).
Тыпы і разнавіднасці аптычных сістэм вельмі разнастайныя, аднак звычайна вылучаюць паказваючыя аптычныя сістэмы, якія складаюць аптычны відарыс, і асвятляльныя сістэмы, якія пераўтвараюць светлавыя пучкі ад крыніц святла.
Базавыя аптычныя элементыПравіць
Таксама называюцца аптычнымі дэталямі. Гістарычна такімі элементамі з’яўляліся:
У XIX стагоддзі гэтая тэтрада была дапоўнена палярызатарамі і дыфракцыйнымі элементамі (дыфракцыйная рашотка, эшалон Майкельсона).
У XX стагоддзі з’явіліся:
- элементы валаконнай оптыкі (гібкія светлаводы);
- інтэрферэнцыйныя элементы (як, напрыклад, вузкапалосныя светлафільтры і інтэрферэнцыйныя люстэркі);
- элементы галаграфічнай тэхнікі (напрыклад — тоўстаслойныя фотапласцінкі);
- элементы нелінейнай оптыкі (напрыклад — крышталі, якія выкарыстоўваюць для пераўтварэння частаты святла).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Е. А. Иофис. Фотокинотехника (руск.) / И. Ю. Шебалин. — М.: «Советская энциклопедия», 1981. — С. 220, 221. — 447 с.