Апія

горад, сталіца Самоа

АПІЯ — сталіца і адзіны горад Самоа. Знаходзіцца на паўночным узбярэжжы вострава Уполу, з’яўляецца самым вялікім портам Самоа. Колькасць жыхароў налічвае 38 800 чалавек.

Горад
Апія
Apia
Краіна
Каардынаты
Плошча
60 км²
Вышыня цэнтра
7 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 37 708 чал. (2006)
Шчыльнасць
6534,27 чал./км²
Часавы пояс
Апія на карце Самоа
Апія (Самоа)
Апія
Апія (Самоа)
Апія

Геаграфія правіць

Горад знаходзіцца на паўночным узбярэжжы вострава Уполу. Тут пануе трапічны спякотны і вільготны клімат, з частымі ураганнымі вятрамі. Тэмпература на працягу года вагаецца ад +24 °C да +27 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 3000 мм.

Дэмаграфія правіць

Колькасць насельніцтва горада прыкладна 39 тыс. чалавек. Асноўнай этнічнай групай горада з’яўляюцца самаанцы (93 %), астатнюю частку складаюць еўрапейцы і палінезійцы. Афіцыйнымі мовамі з’яўляюцца самаанская і англійская. Прыкладна 50 % насельніцтва складаюць пратэстанты, 45 % — католікі.

Гісторыя правіць

Апія — першае паселішча заснаванае еўрапейцамі, менавіта англійскімі місіянерамі, на астравах Самоа. Датай заснавання лічыцца 1837 год. У 1900 годзе увесь архіпелаг быў падзелены паміж ЗША і Германіяй, Апія перайшоў пад кантроль Германіі. У 1914 годзе ў горадзе высадзіліся войскі Новай Зеландыі, і хутка Апія стаў адміністрацыйным цэнтрам навазеландскай падмандатнай тэрыторыі «Заходняе Самоа». 1 студзеня 1962 года Заходняе Самоа атрымала незалежнасць, а Апія стала яго сталіцай.

Гл. таксама правіць

Зноскі