Буйныя (даўжынёй да 95 см) папугаі з вельмі яркай і прыгожай афарбоўкай зялёных, чырвоных, блакітных і жоўтых колераў. Зоны вакол вачэй і бакоў галавы ў іх голыя, часам з рэдкімі і кароткімі пёркамі. Крылы да канца моцна выцягнутыя і завостраныя. Клінападобнай формы хвост даўжэйшы за цела. Характэрнай асаблівасцю гэтых папугаяў з'яўляецца буйная, сціснутая з бакоў і моцна закругленая дзюба з крута загнутым кончыкам. Самцы, саміцы і маладыя папугаі маюць амаль аднолькавую афарбоўку. Гэты від папугаяў з'яўляецца уладальнікам самай моцнай дзюбы на зямлі.
У прыродных умовах пасяляюцца ў трапічных раёнах з лясістай ўчасткамі. Вядуць зграйкавы лад жыцця, але пары ствараюць на доўгія гады. Зграі ара часам шкодзяць плантацыям пладовых дрэў. 1 від і 1 падвід занесеныя ў Міжнародную Чырвоную кнігу.
- Ара // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 442. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).