Арагонская мова
Арагонская мова(idioma aragonés, luenga aragonesa) — гiсторычная раманская мова iспанскай правiнцыi Арагон. Раней лічылася дыялектам iспанскай, але сёння усё больш даследчыкаў разглядаюць яе як асобную мову.[1]
.
Арагонская мова | |
---|---|
Саманазва | aragonés [ˌa.ɾa.ɣɔ.ˈnes] |
Краіны | Іспанія |
Рэгіёны | Арагон |
Арганізацыя, якая рэгулюе | Academia de l’Aragones |
Агульная колькасць носьбітаў | 42 000 |
Статус | адраджаецца |
Класіфікацыя | |
Катэгорыя | Мовы Еўразіі |
Моўныя коды | |
ISO 639-1 | an |
ISO 639-2 | arg |
ISO 639-3 | arg |
Atlas of the World’s Languages in Danger | 330 |
Ethnologue | arg |
ELCat | 949 |
IETF | an |
Glottolog | arag1245 |
![]() |
ГiсторыяПравіць
Да 1478 года арагонская мова ўжывалася як афіцыйная на раўні з каталонскай ў каралеўстве Арагон. Пасля аб'яднання каралеўства з Кастыліяй пачала знiкаць. Напачатку XX стагоддзя захавалася толькi ў вёсках на поўначы правiнцыi. Час дыктатуры Франко стаў для гэтай мовы, як і для астатніх рэгіянальных моваў Іспаніі, цяжкім выпрабаваннем — яе фактычна забаранілі.[2]. Наступствы для мовы былi амаль фатальнымi. Апошні перапiс паказаў, што на арагонскай, як на роднай мове, размаўляе каля 10 тысяч чалавек. Яшчэ каля 20 тысяч трошкі ведаюць яе ці ўжываюць як другую мову (гэта стала магчыма дзякуючы руху за выратаванне і развіццё мовы — так званы, «рух араганесiстаў») .[3].
ДыялектыПравіць
Амаль кожная вёска на поўначы Арагону мае сваю гаворку. Гаворкі аб'ядноваюцца ў тры асноўныя дыялекты. Гэта ускладняе стварэнне адзiнага варыянта лiтаратурнай мовы.
Асноўны рысыПравіць
Арагонская мова мае шмат адрозненняў ад iспанскай ў фанетыцы i лексiцы. Некаторыя рысы паказваюць яе роднасць да каталонскай мовы i гасконскага дыялекта аксітанскай мовы.
СтатусПравіць
У 1997 годзе ў парламенце Арагону быў прапанаваны праект Закону пра мовы з мэтай надаць арагонскай мове статус афiцыйнай. Праект яшчэ знаходзiцца ў распрацоўцы.[4]. Арагонская мова ужываецца таксама у літаратуры i музыцы. Выдадзена некалькі слоўнікаў. Таксама яна выкладаецца як прадмет у некаторых школах.
Зноскі
- ↑ http://www.ethnologue.com/show_language.asp?code=arg.
- ↑ Aragonese language — Definition and Overview http://www.wordiq.com/definition/Aragonese_language
- ↑ Адзiн з сайтаў арагонесiстаў [1]
- ↑ Закон пра мовы Арагону [2].
СпасылкіПравіць
- Партал, прысвечаны арагонскай мове (ісп.)
- Акадэмія арагонскай мовы (ар.)
- Ligallo de fablans de l'aragonés (ар.)
- Asoziazion Cultural Nogara (ар.)
- Consello d'a Fabla Aragonesa (ар.)
- Sociedat Lingüistica Aragonesa (ар.)
- Charrando.com (ар.)
- Ethnologue ed. XV (англ.)
- Ethnologue ed. XIV (англ.)
- Вывучэнне арагонскай мовы(недаступная спасылка) (ісп.)
- Слоўнік для дзяцей (англ.)
- Урокі арагонскага (ар.)