Араматычныя злучэнні
Араматычныя злучэнні — цыклічныя арганічныя злучэнні, атамы якіх ствараюць адзіную спалучаную (араматычную) сістэму сувязяў. Назва ад прыемнага паху першых адкрытых такіх злучэнняў.
Араматычныя злучэнні | |
---|---|
SMARTS notation | [a] |
Процілегла | antiaromatic compound[d] і аліфатычныя злучэнні |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўная крыніца араматычных злучэнняў — прадукты каксавання каменнага вугалю, перапрацоўкі нафты.
Араматычныя злучэнні — прадукты прамысловага арганічнага сінтэзу (палімеры, фарбавальнікі, лекавыя сродкі, выбуховыя рэчывы).
У вузкім сэнсе да араматычных злучэнняў адносяць толькі бензольныя злучэнні: араматычныя вуглевадароды (арэны), напрыклад, бензол, талуол, стырол, бі-, тры- і поліцыклічныя злучэнні, пабудаваныя з бензольных ядраў, напрыклад, нафталін, антрацэн, і іх вытворныя (галагензмяшчальныя аміны, нітразлучэнні, фенолы і іншыя).
Фізічныя і хімічныя ўласцівасці араматычных злучэнняў звязаны з існаваннем у іх замкнёнай электроннай абалонкі з π-электронаў. У параўнанні з ненасычанамі злучэннямі яны больш устойлівыя, удзельнічаюць пераважна ў рэакцыях замяшчэння і захоўваюць араматычную сістэму сувязяў.
У шырокім сэнсе да араматычных злучэнняў адносяць таксама гетэрацыклічныя электронныя аналагі бензолу (пірыдзін, пірол, фуран, тыяфен), небензоідныя злучэнні тыпу азуленаў, баразолу, ферацэну і інш.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).