Аранчыцы
Ара́нчыцы[2] (трансліт.: Arančycy, руск.: Оранчицы) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лінаўскага сельсавета. За 12 кіламетраў на поўнач ад Пружан, 75 кіламетраў ад Брэста. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск-Брэст.
Вёска
Аранчыцы
| ||||||||||||||||||||||||
Этымалогія назвы
правіцьПаводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад роду Аранскіх, якія пасяліліся тут у XVI стагоддзі, а іхняё найменне ў сваё чаргу паходзіць ад роду дзейнасці, якім яны займаліся — «араць»[3].
Гісторыя
правіцьПадчас караля Жыгімонта Аўгуста Аранскія залажылі тут маёнтак і ў 1560 годзе збудавалі драўляны палац на цагляным падмурку. Па ймю ўласнікаў мясцовасць атрымала назву Аранчыцы. Пазней маёнтак перайшоў да Іжыцкіх, а пасля ў якасці пасагу дастаўся Ігнацыю Ляжэнскаму, афіцэру паўстання Касцюшкі. Яго партрэт у мундзіры паручніка пешай літоўскай гвардыі вісеў у Аранчыцах да 1939 года[4].
За расійскім часам — у Ліноўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні, з вёскай Лінёўка 487 дзесяцін, царква[5]. Маёнтак[6] Утгафаў Лінёва, 869 дзесяцін[7]. У 1886 годзе ў вёсцы 384 жыхары, 38 двароў, праваслаўная царква, піцейны дом. Паводле перапісу 1897—523 жыхары, 73 двары. На пачатку XX стагоддзя 429 жыхароў.
У 1906 годзе адбылося хваляванне сялян Аранчыцаў і вакольных вёсак, жорстка здушанае ўладамі, 20 чалавек кінутыя ў турму.
За польскім часам — вёска[8] і фальварак у гміне Лінова Пружанскага павета Палескага ваяводства[9]. У 1921 годзе ў вёсцы 371 жыхар, 71 двор, у фальварку 35 жыхароў, 4 дамы.
У верасні-кастрычніку 1939 года бальшавікі знішчылі сядзібу Ляжэнскіх. Магіла Юзафы Ляжэнскай (з Дэрамераў) знаходзіцца на каталіцкіх могілках у Пружане[4]. З 15 студзеня 1940 вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці.
У 1940 годзе з чыгуначнай станцыі Аранчыцы адбываліся дэпартацыі насельніцтва далучанай Заходняе Беларусі ў Архангельскую і Кустанайскую вобласці РСФСР[10].
Паводле перапісу 1959 года ў вёсцы 645 жыхароў; у 1970 годзе — 682 жыхары, 215 двароў; у 2003—900 жыхароў, 375 двароў.
Насельніцтва
правіць- 1886 — 384 жыхары, 38 двароў; 1897 — 523 жыхары, 73 двары.
- пач. XX стагоддзя — 429 жыхароў.
- 1921 — 371 жыхар, 71 двор.
- 1959 — 645 жыхароў; 1970 — 682 жыхары, 215 двароў.
- 1995 — 939 жыхароў, 369 двароў.
- 2003 — 900 жыхароў, 375 двароў; 2005 — 907 жыхароў, 369 двароў[12]; 2012 — 803 жыхары, 346 двароў.
Транспарт
правіцьЧыгуначная станцыя Аранчыцы на лініі Брэст — Баранавічы.
Аўтамабільныя дарогі Н528 Аранчыцы — Бакуны — Вінец і Н551 Аранчыцы — Млынок[13].
Інфраструктура
правіць- Птушкафабрыка
- Збожжапрыёмнае прадпрыемства, міжраённая гандлёвая база
- Сярэдняя школа
- Бібліятэка і клуб
Турыстычная інфармацыя
правіцьСлавутасці
правіць- Крыжаўзвіжанская царква
- Магіла ахвяр фашызму (1941—1944), абеліск (1975)
Страчаная спадчына
правіцьЗноскі
- ↑ Алфавитный список улиц по Оранчицы (руск.). Пружанский район. Белпошта (28 кастрычніка 2011).(недаступная спасылка)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Вера Церахава. Паселішчы роднага края // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18, 9563. — С. 4.
- ↑ а б Cezary Łeżeński. Ród Łeżeńskich na Białorusi(польск.) // Гістарычная брама. — 2003. — № 1, 21.
- ↑ Orańczyce (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 413.
- ↑ Orańczyce (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 413.
- ↑ Linówka (2) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska (польск.). — Warszawa, 1902. — S. 230.
- ↑ Orańczyce, вёска . Radzima.net (27 жніўня 2012).
- ↑ Orańczyce, фальварак . Radzima.net (27 жніўня 2012).
- ↑ Прымусовыя вывазы людзей з Зах. Беларусі ў 1940 г., чыгуначный транспарт(недаступная спасылка). Баранавічы ва ўспамінах (28 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2012. Праверана 11 лістапада 2014.
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
- ↑ Аранчыцы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 489
- ↑ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (руск.)(недаступная спасылка). Спецпраект «Зона». Валерый Леванеўскі (27 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 11 лістапада 2014.
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — 608 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0388-7.
- Ара́нчыцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 453. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аранчыцы
- Аранчыцы на сайце Radzima.org
- Аранчыцы на сайце Глобус Беларусі (руск.)