А́ран (ірл.: Oileáin Árann, англ.: Aran Islands) — архіпелаг у Атлантычным акіяне, каля заходняга ўзбярэжжа Ірландыі. Агульная плошча — 51 км². Насельніцтва (2006 г.) — 1225 чал.

Аран
ірл. Oileáin Árann, англ. Aran Islands
Агульная панарама
Агульная панарама
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўвостраў Інішмор 
Агульная плошча51 км²
Найвышэйшы пункт123 м
Насельніцтва1 225 чал. (2006)
Шчыльнасць насельніцтва24,02 чал./км²
Размяшчэнне
53°07′ пн. ш. 9°42′ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Аран (архіпелаг) (Ірландыя)
Аран
Аран
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія і прырода правіць

 
Карта

Архіпелаг Аран знаходзіцца ў заліве Голуэй у 219 км на захад ад Дубліна і 2430 км на захад ад Мінска. Складаецца з 8 астравоў, толькі 3 з якіх населены. Найбуйнейшы востраў — Інішмор.

Архіпелаг сфарміраваны пераважна гранітамі і карставымі вапнякамі. Берагі большасці астравоў абрывістыя. На сушы вылучаюцца пагоркі. Найвышэйшы пункт (123 м) знаходзіцца на Інішморы.

Клімат марскі ўмераны. Дзякуючы блізкасці Гальфстрыма ўзімку сярэдняя тэмпература трымаецца каля 6 °C. Адзіная за ўвесь перыяд назірання снежная зіма здарылася ў 2010/2011 г. Сярэдняя тэмпература ліпеня 15 °C.

Да канца Сярэднявечча большую частку буйных астравоў займалі дубовыя і ясеневыя гаі. У наш час пераважаюць травяністая расліннасць і хмызнякі. Але для флоры архіпелага ўласціва пэўная разнастайнасць. На ім сустракаюцца расліны, характэрныя для арктычнай, альпійскай і міжземнаморскай прыродных зон.

Фаўна бедная. Шматлікія толькі насякомыя і птушкі.

Гісторыя правіць

 
Авальная крэпасць на востраве Інешман

Архіпелаг Аран быў населены каля 2300 — 2000 гг. да н.э. выхадцамі з суседняй Ірландыі. Яны займаліся земляробствам і рыбалоўствам. Археалагічным помнікам першапасяленцаў з’яўляецца курган Кнок-Райфні. У ім былі знойдзены урны з попелам. Рытуал пахавання падобны на той, што практыкаваўся на тэрыторыі Шатландыі.

У канцы 1 тысячагоддзя да н.э. Аран захапілі кельты з племені фірбалг.

У V — VIII стст. сярод астравіцян пашырылася хрысціянства. Хрысціянскім заступнікам Арана лічыцца Святы Энда. У гэты час будуюць каменныя ўмацаванні дуны, якія павінны былі ахоўваць насельніцтва ад піратаў. Сваімі памерамі асабліва вылучаецца Авальная крэпасць на востраве Інешман.

У высокае Сярэднявечча Аран ператварыўся ў важны гандлёвы і паломніцкі цэнтр Заходняй Ірландыі. У XIII ст. уладу на астравах захапіла сям'я О’Браенаў. Яны ўзвялі замак О’Браен на востраве Інішыр. У 1582 г. улада перайшла да сям’і О’Флаерці.

У 1652 г. Аран быў захоплены англійскімі салдатамі Олівера Кромвеля. На Інішморы з’явіўся англійскі гарнізон. Фармальнае далучэнне да Вялікабрытаніі адбылося ў XVIII ст.

У 1921 г. архіпелаг увайшоў у склад Ірландыі.

У XIX — XX стст. Аран адыграў значную ролю ў адраджэнні ірландскай культуры. Тут нарадзіліся або працавалі многія ірландскія мастакі і пісьменнікі. У нашы дні архіпелаг з’яўляецца папулярным турыстычным кірункам.

Асаблівасці культуры правіць

Насельнікі астравоў Аран размаўляюць на ірландскай мове. Захаваліся традыцыйныя рамёствы — выраб лодак курахдраўлянай асновы, абцягнутай скурай), мяккіх скураных ботаў і знакамітых ваўняных джэмпераў. На кожным востраве святкуюць дні святых заступнікаў, а таксама «ноч вогнішчаў» напярэдадні дня Святога Яна (23 чэрвеня), Тэд-фэст, прысвечаны героям папулярнага камедыйнага серыяла 1990-ых гг.

Спасылкі правіць