Арапе́ш (саманазва: Arapesh, літаральна "чалавек") — група малых папуаскіх народаў, што насяляюць паўночны ўсход Новай Гвінеі. Агульная колькасць (2015 г.) - 31 600 чал.[1][2][3]

Арапеш
(Arapesh)
Здабыча сага
Агульная колькасць 31600 (2015)
Рэгіёны пражывання Папуа — Новая Гвінея
Мова арапеш, мовы
Рэлігія магія, анімізм, культ продкаў, культ карга, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы астатнія папуасы

Рассяленне правіць

Арапеш жывуць уздоўж ракі Сепік і марскога ўзбярэжжа на тэрыторыі дзяржавы Папуа — Новая Гвінея. Вылучаюцца тры асноўныя моўныя групы — абу, урыта і горныя арапеш (каву). Найбольшай па колькасцю групай з'яўляюцца горныя арапеш.

Гісторыя правіць

Сталыя кантакты арапеш з вонкавым светам пачаліся толькі ў XIX ст., прычым яны тычыліся пераважна насельнікаў прыморскіх раёнаў. У 1885 г. землі, населеныя арапеш, увайшлі ў склад германскіх каланіяльных валоданняў, у 1921 г. — пад кіраванне Аўстраліі. З пачатку XX ст. тут актыўна працавалі хрысціянскія місіянеры.

Арапеш сталі шырока вядомы дзякуючы атраполагам Маргарэт Мід і Рэа Фортуну, якія ў 1932 г. праводзілі сярод іх даследаванні[4][5]. Хаця большасць апісанняў двух даследчыкаў супадалі, яны прыйшлі да розных высноў. Так, Маргарэт Мід апісвала горных арапеш як надзвычай мірных людзей, але Рэа Фортун апублікаваў працу, прысвечаную ваеннай справе гэтага народа.

Падчас II Сусветнай вайны з-за баёў паміж японцамі і аўстралійцамі многія арапеш былі вымушаны пакінуць свае вёскі. У пасляваенныя дзесяцігоддзі назіралася сталая міграцыя жыхароў горных раёнаў на прыбярэжныя землі[6]. Гэта прывяло да значных змен традыцыйнай культуры.

У 1975 г. тэрыторыі, населеныя арапеш, увайшлі ў склад незалежнай дзяржавы Папуа — Новая Гвінея.

Зноскі