Арацыа Барджані (італ.: Orazio Borgianni; 1578, Рым — 1616, Рым) — італьянскі жывапісец.

Арацыа Барджані
Фатаграфія
Дата нараджэння 16 красавіка 1574[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1616(1616-01-11)[2] (41 год) ці 14 студзеня 1616(1616-01-14)[3][4] (41 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, мастак-гравёр, дзеяч выяўленчага мастацтва
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Рыме ў сям’і цесляра. Верагодна, там, дзе ён вучыўся жывапісу, на фарміраванне яго ранняга стылю істотны ўплыў аказала жывапіс Тынтарэта.

З 1598 па 1606 год мастак працаваў у Іспаніі. У гэтыя гады яго стыль схіляўся да эстэтыкі Эль Грэка, але каларыт карцін больш стрыманы і змрочны. Вярнуўшыся ў Рым, мастак актыўна працаваў для царквы, робячы фрэскі ў гарадскіх храмах. На рымскі перыяд творчасці Барджані прыкметны ўплыў Караваджа: мастака вельмі ўразіў брутальны натуралізм яго карцін.

У асноўным пісаў карціны на евангельскія тэмы, гісторыі з жыцця святых, выявы Мадонны. У апошнія гады жыцця аддаў даніну жанру партрэта, стварыўшы шэраг вобразаў сучаснікаў. Яго пэндзлю належыць «Аўтапартрэт» (1615), напісаны ў лепшых традыцыях еўрапейскага жывапісу.

Памёр мастак у Рыме ў 1616 годзе.

Зноскі

  1. а б в RKDartists Праверана 13 ліпеня 2017.
  2. а б в Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 13 ліпеня 2017.
  3. Longhi R. Orazio Borgianni // L'Arte — 1914.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. mutualart.com — 2008.