Арбат

вуліца ў Маскве


Вуліца Арбат — вуліца ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада Масквы (раён «Арбат»). Праходзіць ад плошчы Арбацкія вароты да Смаленскай плошчы, ляжыць паміж вуліцай Прэчысценка і вуліцай Новы Арбат. Нумарацыя дамоў вядзецца ад плошчы Арбацкія вароты.

Вуліца Арбат
Масква
Масква
руск.: Арбат
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Масква
Акруга ЦАА
Раён Арбат
Працягласць 1,2 км
Ранейшыя назвы Смаленская вуліца (сярэдзіна XVII ст.)[1]
Паштовы індэкс

119019 — дамы 1, 2, 4, 6, няцотныя 9—15

119002 — дамы 10, 12, 16—23, 25—38, 40—49, 51—55
Нумары тэлефонаў +7(495)XXX-хх-хх
На карце Масквы
на OpenStreetMap
на Яндэкс.Картах
на Картах Google
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне назвы правіць

Сваю назву вуліца атрымала па назве мясцовасці — Арбат, якая ляжала на захад ад Крамля.

Назва Арбат упершыню згадваецца ў 1475 годзе: «пагарэў зусім на Арбаце Нікіфар Басянкоў».

Адназначнага вываду аб паходжанні гэтага тапоніма да гэтага часу не існуе. Найбольшае распаўсюджванне атрымала гіпотэза, згодна з якой назва Арбат паходзіць ад арабскага слова «arbad», якое з’яўляецца множным лікам ад «rabad» — «прыгарад», «прадмесце», якое замацавалася за гэтым блізкім прадмесцем Масквы яшчэ ў перыяд яе залежнасці ад улады ардынскіх ханаў.

Памятныя мясціны правіць

Зноскі

Спасылкі правіць