Аргана-мінеральныя ўгнаенні
Арга́на-мінера́льныя ўгнае́нні, або гумінавыя ўгнаенні — угнаенні з арганічных рэчываў і звязаных з імі хімічна ці адсарбцыйна мінеральных злучэнняў. Атрымліваюць апрацоўкай гумінавых кіслот ці матэрыялаў, у якіх яны ёсць (торф, буры вугаль, сланец, глей, перагной), аміякам, аміячнай вадой, аміячнымі растворамі фасфатаў, фосфарнай кіслатой, калійнымі солямі. Маюць розны састаў і назву: гумафос, гумафоска, торфа-аміячныя ўгнаенні, гуматы натрыю, амонію і інш. Найбольш пашыраны торфа-мінеральныя і торфа-аміячна-мінеральныя ўгнаенні.
Літаратура Правіць
- Аргана-мінеральныя ўгнаенні // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).