Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, АБСЕ (англ.: Organization for Security and Co-operation in Europe, OSCE, фр.: Organisation pour la sécurité et la coopération en Europe) — найбуйнейшая ў свеце рэгіянальная арганізацыя, якая займаецца справамі бяспекі. Арганізацыя аб’ядноўвае 57 краін, размешчаных у Паўночнай Амерыцы, Еўропе і Цэнтральнай Азіі.

Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Усе дзяржавы-члены АБСЕ
     Дзяржавы-ўдзельнікі АБСЕ      Партнёры па супрацоўніцтве
Абрэвіятура АБСЕ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас Вена, Аўстрыя
Юрыдычны статус міжнародная арганізацыя
Тып арганізацыі міжурадавая
Афіцыйныя мовы англійская, іспанская, італьянская, нямецкая, руская, французская
Кіраўнікі
Генеральны сакратар Ламберта Заньер
Дырэктар БДІПЧ Міхаэль Георг Лінк
Прадстаўнік па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч
Заснаванне
Дата заснавання 18 сакавіка 1991 (33 гады таму)
Колішняя назва Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Бюджэт 156,4 млн еўра (2008)
Колькасць супрацоўнікаў 3266 (2008)[1]
Кіроўны орган Нарада
Член у 56 дзяржаў Паўночнага паўшар’я
Папярэднік Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе
Узнагароды
www.osce.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Былая назва — «Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» — НБСЕ (англ.: Conference for Security and Cooperation in Europe, CSCE).

Кіраўніцтва

правіць

Гісторыя

правіць

«Нарада па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе» была сазваная з ініцыятывы СССР і сацыялістычных краін Еўропы як пастаянна дзеючы міжнародны форум прадстаўнікоў 33 еўрапейскіх дзяржаў, а таксама ЗША і Канады, для стварэння мераў памяншэння ваеннага супрацьстаяння і ўмацавання бяспекі ў Еўропе.

Нарада праходзіла ў тры этапы:

  1. 3 — 7 ліпеня 1973 — Хельсінкі — нарада міністраў замежных спраў,
  2. 18 верасня 1973 — 21 ліпеня 1975 — Жэнева — унясенне прапаноў, паправак і ўзгадненне тэксту Заключнага акта,
  3. 30 ліпеня — 1 жніўня 1975 года ў сталіцы Фінляндыі Хельсінкі кіраўнікі 35 краін падпісалі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкскае пагадненне).
Наступныя сустрэчы

Развіццё дасягнутых пагадненняў замацоўвалася на сустрэчах дзяржаў-удзельніц:

  • 1977—1978 — Бялградская,
  • 1980—1983 — Мадрыдская,
  • 1984 — Стакгольмская,
  • 1986 — Венская.
  • 19—21 лістапада 1990 — Парыжская нарада кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц НБСЕ. Тут была падпісана Парыжская хартыя для новай Еўропы (якая абвясціла заканчэнне халоднай вайны), заключаны Дагавор аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), прынятая сумесная дэкларацыя 22 дзяржаў (членаў НАТА і Арганізацыі Варшаўскага дагавора), створаны зараз існуючы трохступеньчаты механізм палітычных кансультацый: сустрэчы на вышэйшым узроўні, Савет міністраў замежных спраў (СМЗС), Камітэт старэйшых службовых асоб.
  • 10 верасня — 4 кастрычніка 1991 — Маскоўская трэцяя заключная нарада Канферэнцыі па чалавечым вымярэнні НБСЕ (першая адбылася ў 1989 у Парыжы, другая — у 1990 у Капенгагене). Прыняты дакумент, у якім упершыню ўказана, што пытанні, якія тычацца правоў чалавека, асноўных свабод, дэмакратыі і вяршэнства закона, маюць міжнародны характар, а абавязкі ў галіне чалавечага вымярэння не адносяцца да ліку выключна ўнутраных спраў краін-членаў НБСЕ.
  • 1992 — Хельсінкская сустрэча на вышэйшым узроўні. Прыняты дакумент «Выклік часу перамен», які даў пачатак ператварэнню НБСЕ з форума пераважна палітычнага дыялогу між краінамі-удзельніцамі ў трансрэгіянальную арганізацыю, якая ставіць мэты падтрымкі ваенна-палітычнай стабільнасці і развіцця супрацоўніцтва «ад Ванкувера да Уладзівастока». НБСЕ атрымала шырокія паўнамоцтвы і магчымасці прымаць меры практычнага характару для прадухілення і ўрэгулявання лакальных і рэгіянальных канфліктаў.
  • 1992 — Стакгольмская сустрэча Савета МЗС. Заснаваны пост Генеральнага сакратара НБСЕ.
  • 1993 — Рымская сустрэча Савета МЗС. Прынята Дэкларацыя па агрэсіўным нацыяналізме — крыніцы сучасных канфліктаў. Створаны Пастаянны камітэт НБСЕ — інстытут пастаянных прадстаўнікоў краін-удзельніц.
  • 1994 — Будапешцкая сустрэча на вышэйшым узроўні. Прынята рашэнне аб перайменаванні НБСЕ з 1 студзеня 1995 у АБСЕ — Арганізацыю па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Прынята палітычная дэкларацыя «На шляху да сапраўднага партнёрства ў новую эпоху», дамоўленасць пра пачатак распрацоўкі мадэлі агульнай і ўсёабдымнай бяспецы для Еўропы XXI стагоддзя, ваенна-палітычныя дамоўленасці.
  • 1995 — Будапешцкая сустрэча Савета міністраў замежных спраў.

Краіны-удзельнікі

правіць

Удзельнікі АБСЕ

правіць
Краіна Краіна
  Азербайджан   Паўночная Македонія
  Албанія   Малдова
  Андора   Мальта
  Арменія   Манака
  Аўстрыя   Манголія
  Балгарыя   Нарвегія
  Беларусь   Нідэрланды
  Бельгія   Партугалія
  Боснія і Герцагавіна   Польшча
  Ватыкан   Расія
  Венгрыя   Румынія
  Вялікабрытанія   Сан-Марына
  Германія   Сербія
  Грузія   Славакія
  Грэцыя   Славенія
  Данія   Таджыкістан
  ЗША   Туркменістан
  Ірландыя   Турцыя
  Ісландыя   Узбекістан
  Іспанія   Украіна
  Італія   Фінляндыя
  Казахстан   Францыя
  Канада   Харватыя
  Кіпр   Чарнагорыя
  Кыргызстан   Чэхія
  Латвія   Швейцарыя
  Літва   Швецыя
  Ліхтэнштэйн   Эстонія
  Люксембург

Партнёры па супрацоўніцтве

правіць

Міжземнамор’е

Азія

Акіянія

Гісторыя старшынства

правіць

Старшынства ў АБСЕ праводзіцца дзяржавай—членам на працягу каляндарнага года. Міністр замежных спраў гэтай дзяржавы выконвае функцыі Дзеючага старшыні АБСЕ.

Год Краіна Дзеючы старшыня АБСЕ
1991   Ганс-Дзітрых Геншэр (з чэрвеня)
1992   Jiří Dienstbier (да 2 ліпеня); Jozef Moravčík (з 3 ліпеня)
1993   Margaretha af Ugglas
1994   Beniamino Andreatta (да 11 мая); Antonio Martino (з 12 мая)
1995   Ласла Ковач
1996   Flavio Cotti
1997   Niels Helveg Petersen
1998   Браніслаў Герэмек
1999   Кнут Волебек
2000   Wolfgang Schüssel (да 4 лютага); Benita Ferrero-Waldner (з 5 лютага)
2001   Mircea Geoană
2002   Jaime Gama (да 6 красавіка); António Martins da Cruz (з 7 красавіка)
2003   Jaap de Hoop Scheffer (да 3 снежня); Bernard Bot (з 4 снежня)
2004   Саламон Пасі
2005   Dimitrij Rupel
2006   Karel De Gucht
2007   Miguel Ángel Moratinos
2008   Ілка Канерва (да 4 кастрычніка); Аляксандр Стуб (з 5 кастрычніка)
2009   Dora Bakoyannis (да 5 кастрычніка); George Papandreou (з 6 кастрычніка)
2010   Канат Саўдабаеў
2011   Аўдронюс Ажубаліс
2012   Эйман Гілмар
2013   Леанід Кажара
2014   Дзідзье Буркхальтэр
2015   Івіца Дачыч
2016   Франк-Вальтэр Штайнмаер
2017   Себасцьян Курц (да 18 снежня), Карын Кнайсль (з 18 снежня)
2018   Анджэліна Альфана (да 1 чэрвеня), Энца Маавера-Міланэзі (з 1 чэрвеня)
2019   Міраслаў Лайчак
2020   Эдзі Рама

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. (англ.)Грашовая справаздача за 2008 год і выснова рэвізора // Сайт АБСЕ. 28 верасня 2009.
  2. Contacts Праверана 2 снежня 2023.