Аргас (горад)
А́ргас (грэч. Ἄργος) — горад на паўвостраве Пелапанес на поўдні Грэцыі. Адзін з найстаражытнейшых гарадоў Еўропы. Насельніцтва (2001 г.) — 29 228 чал.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПаселішча на месцы Аргаса ўзнікла ў неалітычную эпоху. Згодна паданню, яго першым уладаром быў Інах, сын Акіяна і багіні мясцовай ракі, які пачаў кіраваць у 1986 г. да н. э. У канцы 2 — пачатку 1 тысячагоддзях да н. э. горад быў заваяваны дарыйцамі. У 669 г. жыхары Аргаса перамаглі спартанцаў і здолелі ўсталяваць кантроль над Алімпіяй. Фейдон, тыран Аргаса, знакаміты тым, што ўвёў у Грэцыі стандарты мер вымярэння і вагі.
У VI ст. да н. э. Аргас зноў былі ўцягнуты ў барацьбу супраць Спарты. Пасля адной з няўдалых бітваў аргасцы ў знак жалобы ўвялі звычай галіць валасы. У гады Пелапанескіх войн Аргас доўгі час прытрымліваўся нейтралітэту, але ў выніку падтрымаў Афіны, а пазней — Фівы. У 146 г. да н. э. Аргас увайшоў у склад Рымскай дзяржавы.
У 267 г. н. э. і 305 г. н. э. Аргас руйнавалі готы. Але ў другой палове 1 тысячагоддзя — пачатку 2 тысячагоддзя пад уладай Візантыі горад ператварыўся ў буйны гандлёвы і рамесны цэнтр. У 1212 г. пасля васьмігадовай аблогі захоплены крыжакамі, якія на месцы старажытнага акропаля ўзвялі магутны замак. У 1394 г. горад і яго наваколлі былі перададзены пад кантроль Венецыі. У 1397 г. ён быў спустошаны туркамі, большасць жыхароў загінула або трапіла ў рабства. У 1500 г. горад быў далучаны да Асманскай імперыі. Мясцовыя землі былі населены выхадцамі з Албаніі.
У 1821 г. у Аргасе пачаў дзейнічаць першы незалежны агульнагрэчаскі парламент. Пасля вызвалення ад Асманскай імперыі горад увайшоў у склад Грэцыі.
Славутыя мясціны
правіць- Археалагічны музей, у экспазіцыю якога ўваходзяць знаходкі з 1600 г. да н. э.
- Узвышша Ларыса — найстаражытнейшае месца горада. На ім месцяцца рэшткі рымскіх тэрмаў і антычны тэатр (I ст. н. э.), у якім у 1821 г. адбылося першае паседжанне грэчаскага парламента, а таксама сярэднявечны замак.
Транспарт
правіцьАргас знаходзіцца ў 2 гадзінах язды на аўтобусе з Афінаў. У Аргасе знаходзяцца аўтобусны вакзал і чыгуначная станцыя.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 4 снежня 2018.
- Гісторыя і міфалогія Архівавана 13 сакавіка 2013.