Ардэнская аперацыя (1914)

(Пасля перасылкі з Ардэнская аперацыя, 1914)

Ардэ́нская аперацыя 2123 жніўня 1914 года — бітва на Заходнім фронце Першай сусветнай вайны. Завяршылася перамогай германскага войска і адыходам французскіх войскаў, з’яўлялася часткай Пагранічнай бітвы 1914 года.

Ардэнская аперацыя
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна
Дата 2123 жніўня 1914 года
Месца Ардэны
Вынік Перамога Германіі
Праціўнікі
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя Сцяг Францыі Францыя
Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Альбрэхт Вюртэмбергскі
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) кронпрынц Вільгельм
Сцяг Францыі П'ер Руфэ  (руск.)
Сцяг Францыі Фернан Лангль дэ Кары  (руск.)
Сілы бакоў
4-я і 5-я арміі (380 000 чалавек) 3-я і 4-я арміі (361 000 чалавек)
Страты
15 000 забітымі, 23 500 параненымі 22 000 забітымі, невядома параненымі і палоннымі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей правіць

З пачаткам Пагранічнай бітвы, супраціўныя войскі рухаліся насустрач адзін аднаму. У выніку гэтага з 21 жніўня завязаліся бязлітасныя сустрэчныя баі.

У Ардэнах баявыя дзеянні адбываліся паміж 3-й і 4-й французскімі арміямі і 4-й і 5-й германскімі арміямі. Найболей бязлітасныя бітвы завярнуліся ў двух аператыўных раёнах: у Лонгві і на рацэ Семуа. Баі ў Лонгві завязаліся з 22 жніўня, у гэтых баях 3-я французская армія было пабіта 5-ай германскай і з 25 жніўня пачала адыход на лінію Манмедзі і паўднёвей. З прычыны стомленасці і засмучэння войскаў абодвух бакоў баі з 26 жніўня прыпыніліся. На рацэ Семуа баі паміж 4-й французскай і 4-й германскай арміямі таксама пачаліся з 22 жніўня, нягледзячы на перавагу, 4-я французская армія панесла цяжкія страты ў людзях і матэрыяльнай частцы і адышла ў пачатковае становішча за раку Семуа, а 24 жніўня на раку Маас.

Літаратура правіць