Аркада (архітэктура)

Арка́да (ад фр.: arcade) — рад аднолькавых па форме і памеру арак, якія абапіраюцца на калоны або на прамавугольныя ці квадратныя слупы - устоі. Устоі могуць быць упрыгожаны пілястрамі або паўкалонамі, што падтрымліваюць антаблемент, які вянчае аркаду.

Аркада каралеўскага замка на Вавелі (Кракаў)

Выкарыстанне раду арак павялічвае трываласць канструкцыі, таму аркады выкарыстоўваюцца для падтрымкі даху ці антаблементу і могуць вытрымліваць вялікія нагрузкі.

Аркады ўжываліся пры будаўніцтве старажытных акведукаў, пазней рымляне выкарыстоўвалі іх пры пабудове вялікіх сцен (Калізей).

У сярэднявечных англійскіх саборах і кляштарах сустракаліся крытыя аркады, якія ўяўляюць сабой крыты праход, як вядзе ад трансэпта ці нефа царквы да ўнутраных памяшканняў. Часта крытая аркада прылягала да кляштара з усходняга боку, закрываючы праходы, размешчаныя ў крыжападобных цэрквах паўднёвей трансепта. У Глостэршырскім саборы (1029 г.) крытая аркада размяшчаецца ў заходнім канцы нефа. Крытая аркада сустракалася ў вялікіх хрысціянскіх цэрквах XI стагоддзя (Вінчэстэрскі і Дарэмскі саборы).

Арка, якая прыпёрта да сцяны і не мае скразных пралётаў, завецца сляпой або несапраўднай. Рад сляпых арак утварае аркатуру.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Грубе Г., Кучмар А. Путеводитель по архитектурным формам — М.: Стройиздат, 2001.
  • Архитектура. Краткий справочник / Под ред. М. В. Адамчика. — М.: Аст, 2007. — С. 20. — 624 с. — ISBN 978-5-17-031054-8.

Спасылкі

правіць