Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі

беларускі мовазнавец

Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (5 жніўня 1924, в. Янава Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 9 студзеня 2009) — беларускі мовазнавец. Член-карэспандэнт АН БССР (1980). Доктар філалагічных навук (1968), прафесар (1970).

Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі
Zhurayski A I.jpg
Дата нараджэння 5 жніўня 1924(1924-08-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 2009(2009-01-09) (84 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг
Навуковая сфера мовазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНБ
Альма-матар
Вядомы як мовазнавец
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны ордэн Айчыннай вайны II ступені
Заслужаны дзеяч навукі БССР

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Янаўскую пачатковую школу, у 1935—1938 г. вучыўся ў Няклюдаўскай няпоўнай сярэдняй школе, у 1938—1941 — у Талачынскай сярэдняй школе № 1. У час Вялікай Айчыннай вайны Аркадзь Жураўскі разам з чатырма братамі Іванам, Васілём, Мікалаем, Казімірам удзельнічаў у партызанскім руху ў атрадзе брыгады Мікалая Гудкова, прымаў удзел ва ўсіх важнейшых баявых аперацыях. Падзеі вайны А. I. Жураўскі апісаў у кнізе «За родныя хаты» (1974).

У верасні 1945 паступіў на філалагічны факультэт БДУ, які скончыў у 1950 г. і паводле рэкамендацыі вучонага савета быў залічаны ў аспірантуру Інстытута мовы, літаратуры і мастацтва АН БССР. У 1953 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную гісторыі форм загаднага ладу ў беларускай мове. Доктарская дысертацыя на тэму «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» абароненая ў 1968 г.

З 1953 г. працаваў у Інстытуце мовазнаўства ім. Я. Коласа АН БССР, займаў пасаду вучонага сакратара Інстытута мовазнаўства, загадчыка сектара тэрміналогіі, старшага навуковага супрацоўніка, а затым у 1960—1992 г. і загадчыка сектара (аддзела) гісторыі беларускай мовы, адначасова з 1974 г. — намеснік дырэктара, у 1983—1988 г. — дырэктар інстытута, у 1992—1996 г. — саветнік пры дырэкцыі інстытута, з 1997 г. — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы. У 1985—1990 г. — старшыня Беларускага камітэта славістаў.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследаваў гісторыю беларускай мовы і беларускага мовазнаўства. Першым у славянскім мовазнаўстве даказаў існаванне беларускага варыянту царкоўнаславянскай мовы ў старабеларускі перыяд, прааналізаваў мову дзеячаў беларускай культуры мінулага (Ф. Скарыны, С. Буднага, В. Цяпінскага і інш.). Вывучаў пытанні нармалізацыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы.

Аўтар болей за 300 навуковых прац, у т.л. 15 манаграфій і слоўнікаў. Адзін са стваральнікаў «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—13, 1982—1993)[1].

Узнагароды і прэмііПравіць

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (1985), медалём Францыска Скарыны, ганаровым званнем «Заслужаны дзеяч навукі БССР» (1978).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Скарына і беларуская культура».

Выбраная бібліяграфіяПравіць

  • Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Т. 1. — Мн., 1967.
  • Руска-беларускі слоўнік грамадска-палітычнай тэрміналогіі. — Мн., 1970 (у сааўтарстве).
  • Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. — Мн., 1970 (у сааўтарстве).
  • Гістарычная марфалогія беларускай мовы. — Мн., 1979 (у сааўтарстве).
  • Мова нашых продкаў. — Мн., 1983.
  • Мова выданняў Францыска Скарыны. — Мн., 1990 (у сааўтарстве).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Булыка А. М., Паляшчук Н. В. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 80-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 2004. № 3;
  • Турцэвіч З. К. Аркадзь Іосіфавіч Жураўскі (Да 75-годдзя з дня нараджэння) // Весці НАН Беларусі. Сер. гуманіт. навук. 1999. № 3.
  • Жураўскі Аркадзь Іосіфавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 308—309. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

СпасылкіПравіць