Аркадзь Анатолевіч Малчанаў

расійскі гісторык, археолаг і нумізмат

Аркадзь Анатолевіч Малчанаў (27 лютага 1947 — 18 ліпеня 2010) — расійскі гісторык, археолаг і нумізмат. Большая частка прац Малчанава прысвечана гісторыі, археалогіі і нумізматыцы Старажытнай Русі, але вядомы ён болей як даследчык крыцкага пісьма.

Аркадзь Анатолевіч Малчанаў
Дата нараджэння 27 лютага 1947(1947-02-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 ліпеня 2010(2010-07-18)[1] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец

Прааналізаваў лагічныя блокі, з якіх складзены надпісы крыцкімі іерогліфамі, і выявіў словы, якія значаць «цар» і «сын», а таксама прачытаў шэраг імён. Таксама прапанаваў дэшыфроўку фесцкага дыска, аднак большасць даследчыкаў лічыць яе спрэчнай.

Памяць

правіць

У 2011 годзе ў памяць А. А. Малчанава выйшаў «Альманах антычнай нумізматыкі № 4», навуковым рэдактарам якога ён быў да сваёй смерці.

У 2014 годзе выйшаў зборнік «ΠΟΛΥΤΡΟΠΟΣ. Зборнік навуковых артыкулаў памяці Аркадзя Анатолевіча Малчанава (1947—2010)»[2] (пад рэдакцыяй Т. Джаксан і А. Акапяна), які ўключае артыкулы па антычнай гісторыі, генеалогіі і геаграфіі, па гісторыі, генеалогіі і геаграфіі Закаўказзя, па гісторыі Візантыі, Старажытнай Русі і Скандынавіі, па антычнай, закаўказскай і ўсходняй нумізматыцы і эпіграфіцы, а таксама публікацыі архіўных матэрыялаў.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Акопян А. В. In memoriam magistri. Памяти Аркадия Анатольевича Молчанова. 1947—2010 // Альманах античной нумизматики. № 4. (Библиотека античной истории и нумизматики). — М., 2011. С. 6-9.
  • Молчанова О. В., Молчанов К. А. Список печатных работ А. А. Молчанова (1947—2010) // Альманах античной нумизматики. № 4. (Библиотека античной истории и нумизматики). М., 2011. С. 10-41.

Спасылкі

правіць