Аркадзь Пятровіч Мардвілка

(Пасля перасылкі з Аркадзь Мардвілка)

Аркадзь Пятровіч Мардвілка (псеўданімы: В.Армак (разам з В.Мараковым); В.Армар (разам з В.Мараковым); А.Вясковы; Аркадзь Лясны; крыптанімы: А. Л.; А. М.; А.М-ка; 24 жніўня 1905, в. Языль, Бабруйскі павет, Мінская губерня, цяпер Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 27 кастрычніка 1986, Ташкент) — беларускі лінгвіст, празаік, крытык, перакладчык.

Аркадзь Пятровіч Мардвілка
Дата нараджэння 24 жніўня 1905(1905-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 кастрычніка 1986(1986-10-27) (81 год)
Месца смерці
Род дзейнасці мовазнаўца, празаік, крытык, перакладчыца
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Падчас 1-й сусветнай вайны сям’я была ў бежанстве ва Уладзіміры. Там Мардвілка паступіў у гімназію. Вярнуўшыся ў Беларусь, працягнуў вучобу ў Слуцкай гімназіі. Першы верш апублікаваў у 1924 годзе, пасля выступаў як празаік і крытык. Быў членам «Маладняка», потым БелАПП. У 1926—27 гадах вучыўся на Фанетычных курсах новых моў у Ленінградзе; у 1927—29 гадах на педагагічным факультэце БДУ; у 1929—30 гадах на Вышэйшых курсах новых моў пры 2-м Маскоўскім дзяржаўным універсітэце. З 1931 годзе выкладаў англійскую мову ў Беларускім аўтадарожным інстытуце. Арыштаваны 15 мая 1933 года; прыгавораны да 3 гадоў высылкі. Працаваў перакладчыкам англійскай тэхнічнай літаратуры ў тэхнічным аддзеле Маскваволгабуда. З 1935 года жыў у Ташкенце. Выкладаў англійскую мову ў розных навучальных установах. У 1950 годзе экстэрнам скончыў Сярэднеазіяцкі ўніверсітэт. У 1956 абараніў дысертацыю на ступень кандыдата філалагічных навук. Падрыхтаваў працы па методыцы выкладання англійскай мовы і рускай фразеалогіі. Перакладаў на рускую мову з англійскай і ўзбекскай. Пасля вымушанага перапынку ў 1930-х г. да творчасці па-беларуску ўжо не вярнуўся.

Творы правіць

  • Вялікае нараджэнне: Эскізы. Мн., 1932;
  • Очерки по русской фразеологии. М., 1964;
  • Как скорее усвоить значение английских слов. М., 1968.

Зноскі

Літаратура правіць