Аркадзь Міхайлавіч Панамароў

адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі

Аркадзь Міхайлавіч Панамароў (1 мая 1912 вёска Інгулка, Мікалаеўскі раён, Мікалаеўская вобласць28 снежня 1974) — адзін з кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Вілейскай вобласці.

Аркадзь Міхайлавіч Панамароў
Дата нараджэння 1 мая 1912(1912-05-01)
Месца нараджэння вёска Інгулка, Мікалаеўскі раён, Мікалаеўская вобласць
Дата смерці 28 снежня 1974(1974-12-28) (62 гады)
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Род войскаў партызаны
Часць Партызанская брыгада «Спартак»
Камандаваў партызанскім атрадам, брыгадай
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Біяграфія

правіць

З 1933 года на камсамольскай, партыйнай рабоце, у Чырвонай Арміі. Член КПСС з 1938 года. З чэрвеня 1941 года на фронце. у партызанах з мая 1942 года: палітрук узвода, са жніўня 1942 камісар, камандзір атрада, у ліпені 1943 — ліпені 1944 гадоў камандзір партызанскай брыгады «Спартак», адначасова з верасня 1943 года сакратар Відзаўскага падпольнага РК КП(б)Б. Пасля вайны на савецкай, гаспадарчай і педагагічнай рабоце. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1958).

Яго імем названа вуліца ў вёсцы Дзераўная Стаўбцоўскага раёна

Літаратура

правіць