Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў
Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў (сапр. Цівунчык; 13 лістапада 1897, в. Журбілавічы, Навагрудскі павет, цяпер Навагрудскі раён — 27 лютага 1969) — беларускі савецкі акцёр і рэжысёр. Заслужаны артыст БССР (1961)[1].
Аркадзь Станіслававіч Аркадзьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 лістапада 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 лютага 1969 (71 год) |
Грамадзянства | |
Прафесія | |
Тэатр |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1921 годзе скончыў тэатральную студыю ў Омску. Працаваў у тэатрах Омска, Магілёва, Куйбышава і інш. З 1944 года дырэктар Белдзяржфілармоніі, мастацкі кіраўнік Белдзяржэстрады, у 1951—1955 гадах мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага тэатра лялек БССР. У 1956—1962 гадах заснавальнік і галоўны рэжысёр Бабруйскага вандроўнага беларускага драматычнага тэатра. У 1962—1966 гадах рэжысёр Бабруйскага музычна-драматычнага тэатра і Магілёўскага абласнога тэатра музычнай камедыі. З 1967 года рэжысёр-педагог пастаянна дзеючых Рэспубліканскіх курсаў пры Міністэрстве культуры БССР[1].
Творчасць
правіцьНайбольш значныя пастаноўкі: «Раскіданае гняздо» Я. Купалы (1957), «Князь Мсціслаў Заліхвацкі» І. Прута і «Вясёлка» М. Зарудного (1958), «Шельменко-денщик» Г. Квітка-Аснаўяненкі (1959), «Вяселле ў Малінаўцы » Б. Аляксандрава (1962). Паставіў п’есы беларускіх драматургаў: «Чалавек вярнуўся» (1959) і «Любовь, Надежда, Вера» (1960) П. Васілеўскага, «Апошні крок» В. Зуба (1962) і іншыя[1].