Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі
Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі (1 лістапада 1942, вёска Гіравічы, Радашковіцкі раён, Маладзечанская вобласць, цяпер Валожынскі раён Мінская вобласць — 10 студзеня 2021, Віцебск) — беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, вучоны. Доктар гістарычных навук, прафесар, кандыдат філасофскіх навук, акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі. Рэктар Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997—2009). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004).
Аркадзь Уладзіміравіч Русецкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 лістапада 1942 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 студзеня 2021 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1990) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філасофія». Быў першым сакратаром Віцебскага абкама ЛКСМ Беларусі, другім сакратаром Віцебскага гаркама Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ), загадчыкам ідэалагічнага аддзела цэнтральнага камітэта КПБ. З лістапада 1990 года працаваў сакратаром ЦК КПБ[1].
Пасля набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці кіраваў Віцебскім філіялам Міжнароднага інстытута менеджменту. Працаваў намеснікам дырэктара Віцебскага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Пазней — намеснікам, першым намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама.
У 2000—2004 гадах быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога склікання (2000—2004), уваходзіў у склад Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па сацыяльных пытаннях.
Навуковыя публікацыі
правіць- «Уладзімір Караткевіч: праз гісторыю ў сучаснасць»,
- «Мастацкая культура Беларусі: тэорыя і гісторыя»,
- «Ісці да чалавека»,
- «Художественная культура Витебска с древности до 1917 года»,
- «Мастацкая культура Віцебскага Паазер’я. Ад старажытнасці да пачатку ΧΧ стагоддзя»,
- Мастацкая культура Аршанскай зямлі ў канцы XI—XIX стагоддзях / А. У. Русецкі, Ю. А. Русецкі; Маст. У. М. Жук — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — 232 с.: іл. — ISBN 985-11-0249-0,
- «Художественная культура и образование. Проблемы взаимодействия».
Узнагароды
правіцьАбвінавачванні ў палітычных рэпрэсіях студэнтаў
правіцьПаводле рапарту польскага Фонду Свабода і Дэмакратыя і паводле беларускага Камітэта «Салідарнасць», А. В. Русецкі, рэктар універсітэта, выключыў двух студэнтаў за іх палітычную дзейнасць[2][3].
Зноскі
- ↑ Умер экс-ректор Витебского госуниверситета Аркадий Русецкий Архівавана 11 студзеня 2021.
- ↑ Lista osób odpowiedzialnych za łamanie praw człowieka i represje na Białorusi // Białoruski system... — С. 44.
- ↑ РУСЕЦКІ А. УЛ. Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
правіць- Савік М. П. Русецкі Аркадзь Уладзіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Great Men of the 21st Century / American Biographical Institute.