Аркестр
Арке́стр — калектыў музыкантаў, прызначаны для сумеснага выканання музычных твораў.
Сімфанічны аркестр
правіцьСімфанічным называецца аркестр, складзены з некалькіх разнастайных груп інструментаў — сямейства струнных, духавых і ўдарных.
У цяперашні час сярод шэрагу разнавіднасцяў сімфанічных аркестраў прынята адрозніваць малы і вялікі сімфанічны аркестр. Малы сімфанічны аркестр — гэта аркестр пераважна класічнага складу (які грае музыку канца 18 — пачатку XIX стагоддзя, або сучасныя стылізацыі). У яго складзе 2 флейты (рэдка малая флейта), 2 габоі, 2 кларнеты, 2 фаготы, 2 (рэдка 4) валторны, часам 2 трубы і літаўры, струнная група не больш за 20 інструментаў (5 першых і 4 другіх скрыпак, 4 альты, 3 віяланчэлі, 2 кантрабасы). Вялікі сімфанічны аркестр (ВСА) уключае ў медную групу трамбоны з тубай і можа мець любы склад. Лік драўляных духавых інструментаў (флейт, габоя, кларнетаў і фагот) можа даходзіць да 5 інструментаў кожнага сямейства (кларнетаў часам і больш) і ўключаць іх разнавіднасці (малая і альтовыя флейты, габой д'амур і англійскі ражок, малы, альтовы і бас- кларнеты, контрафагот). Медная група можа ўключаць да 8 валторнаў (у тым ліку і Вагнероўскага (валторнавыя) тубы), 5 трубаў (уключаючы малую, альтовую, басавую), 3-5 трамбонаў (тэнаравых і басовых) і тубу. Часам выкарыстоўваюцца саксафоны (усе 4 віды).
Духавы аркестр
правіцьДухавым аркестрам называюць аркестр, які складаецца выключна з духавых і ўдарных інструментаў. Аснову духавога аркестра складаюць медныя духавыя інструменты. Таксама ў духавых аркестрах выкарыстоўваюцца драўляныя духавыя інструменты: флейты, кларнеты, саксафоны, у вялікіх складах — габоі і фаготы.
Камерны аркестр
правіцьКамерным аркестрам называецца невялікі калектыў (звычайна, 4—12 чалавек), які выконвае камерную музыку. Пачынаючы з XVII стагоддзя камерныя аркестры часта меліся пры дварах князёў і магнатаў, якія маглі дазволіць сабе ўтрымліваць маленькі аркестр.
Ваенны аркестр
правіцьВаенны аркестр — спецыяльнае штатнае воінскае падраздзяленне, прызначанае для выканання ваеннай музыкі, гэта значыць музычных твораў пры страявым навучанні войскаў, падчас адпраўлення воінскіх рытуалаў, ўрачыстых цырымоній, а таксама для канцэртнай дзейнасці.
Існуюць ваенныя аркестры аднастайныя, якія складаюцца з медных і ўдарных інструментаў, і змешаныя, якія ўключаюць таксама групу драўляных духавых інструментаў. Кіраўніцтва ваенным аркестрам ажыццяўляе ваенны дырыжор. Ужыванне музычных інструментаў (духавых і ўдарных) на вайне было вядома ўжо старажытным народам.