Аркуш
пералік значэнняў у Вікіпедыі
А́ркуш (польск.: arkusz ад лац.: arcus — дуга) — кавалак якога-небудзь тонкага і плоскага матэрыялу (паперы, фанеры, кардону і г.д..) пэўнай формы і памеру.
У выдавецкай справе і паліграфіі — вымяральная адзінка.
Адрозніваюць:
- Папяровы аркуш
- адзінка разліку колькасці паперы, неабходнай для выдання твора.
- Аўтарскі аркуш
- адзінка вымярэння аб’ёму твора, роўная 40 тыс. друкарскіх знакаў (літар, знакаў прыпынку, лічбаў і ўсіх прабелаў).
- Улікова-выдавецкі аркуш
- адзінка вымярэння друкаванага выдання, таксама роўная 40 тыс. знакаў. Уключае: а) аб’ём уласна твора ў аўтарскіх аркушах і б) аб’ём усяго іншага тэкставага і графічнага матэрыялу.
- Друкаваны аркуш
- адзінка вымярэння аб’ёму (плошчы) выдання. Роўная палове папяровага аркуша пры стандартных фарматах (у см) 60×84, 60×92, 70×92, 70×108, 84×108 і блізкіх да іх.
- Аркуш умоўны
- умоўная адзінка аб’ёму выдання, роўная друкаванаму аркушу фарматам 60x90 см і прызначаная для разліку і параўнання друкаванага аб’ёму выданняў розных фарматаў.
Выраз друкарскіх аркушаў ва ўмоўных друкарскіх аркушах здзяйсняецца па каэфіцыентах пераводу (Кпр), якія вызначаюць як суадносіны плошчы папяровага аркуша пэўнага фармату (Па) да плошчы ўмоўнага друкаванага аркуша.
Гл. таксама
правіць- ISO 216 — міжнародны стандарт памераў аркушаў. Вызначае фармат А4 і іншыя.
- Ліст (значэнні)