Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч

Арле́н Міха́йлавіч Кашкурэ́віч (таксама Арсен; 15 верасня 1929 — 26 жніўня 2013[1]) — беларускі мастак-графік. Народны мастак Беларусі (1991)[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1972), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1973).

Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч
Імя пры нараджэнні Арсэн Міхайлавіч Кашкурэвіч
Дата нараджэння 15 верасня 1929(1929-09-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 2013(2013-08-26) (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Сцяг Беларусі
Дзеці Ігар Арленавіч Кашкурэвіч[d]
Род дзейнасці мастак, экслібрысіст, графік, ілюстратар
Месца працы
Вучоба
Вядомыя працы «Купаліяна» (2011), «Святыя зямлі Беларускай» (1993)
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і служачага. У Вялікую Айчынную вайну ў эвакуацыі ў Саратаве. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1953)[3], аддзяленне графікі Беларускага Дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (1959). Дыпломная праца — ілюстрацыі да рамана ісландскага пісьменніка Х. Лакснеса «Атамная станцыя». У 1959—1969 гадах выкладаў у Беларускім Дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Член Саюза мастакоў СССР, Беларускага саюза мастакоў. Працаваў у жанры станковай графікі, афармляў кнігі. Прафесар-візітатар ЕГУ. Лаўрэат дзясяткаў міжнародных і нацыянальных прэмій за кніжнае афармленне.[4]. Працы экспанаваліся ў шматлікіх краінах свету.

Творчасць

правіць

Сярод прац станковай графікі:

  • серыя «Горад і людзі» (1963—1964)
  • серыя «Партызаны» (1969—1970)
  • серыя «Купаліяна» (на аснове вобразаў твораў Янкі Купалы, 1971)
  • серыя «Блакада» (1979)
  • «Прысвячэнне В. Быкаву» (трыпціх, 1984)
  • «Спрадвечнае» (трыпціх, 1984)
  • «Напалм» (дыптых, 1985)
  • серыя «Асветнікі» (1989)
  • серыя «Святыя зямлі Беларускай» (ад 1993)

Ілюстрацыі

Партрэты гістарычных дзеячаў Беларусі (Міндоўга, Жыгімонта Старога і іншых).

Ілюстрацыі выкананыя ў тэхніцы афорта, лінагравюры і эстампа. За серыі станковых работ «Партызаны» і «Купаліяна» ў 1972 годзе ўзнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі.

Выстаўкі

  • 2007 «Разам» (супольная, Мінск)
  • 2005 «Concerto Grosso» (персанальная, Мінск)
  • 1987 Графіка А. Кашкурэвіча (персанальная, Полацк)

Асабістае жыццё

правіць

Жонка Людміла Аляксандраўна Краснеўская-Кашкурэвіч. Сыны Ігар Кашкурэвіч і Тодар Кашкурэвіч таксама сталі мастакамі[6].

Зноскі

  1. Памёр мастак Арлен Кашкурэвіч — nashaniva.by, 20:48, 26.08.2013
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8. Мн.: Бел. Эн, 1999. — 576 с ISBN 985-11-0144-3
  3. Пётра Васілеўскі. Urbi et orbi — гораду і свету. // Дзеяслоў № 3(16),2005 Архівавана 19 чэрвеня 2013.
  4. Артыкул «Ісландскі след у творчасці Арлена Кашкурэвіча» у Блогу Дзмітра і Юлі Гурневічаў(недаступная спасылка)
  5. Я. Колас. «Новая земля» (Москва. 1969). Илл. А. М. Кашкуревича.
  6. Барыс Крэпак. «Складаны просты свет» Арлена Кашкурэвіча. БДГ. 13 верасня 1999.

Літаратура

правіць
  • Ганчароў, Мікалай Іванавіч. Арлен Міхайлавіч Кашкурэвіч. : Біягр. нарыс / Рэд. Г. П. Падбярэзскі. — Мн. : Беларусь, 1976. — 64 с.
  • Familia: А. Кашкурэвіч, І. Кашкурэвіч, Т. Кашкурэвіч. Жывапіс. Графіка: Каталог. — Мн.: Рэкламэкспарт, 1993. — 24 с.
  • Быкаў В. Арлен Кашкурэвіч [аб творчасці графіка]. — У кн.: Быкаў В. Праўдай адзінай. Літаратурная крытыка, публіцыстыка, інтэрв'ю. Мн., 1984, с. 125—127.
  • Караткевіч Уладзімір. Княль і гусляр. [А. Кашкурэвіч]. // Маладосць 1969, № 8, с.113.
  • Да юбілею мастака А. М. Кашкурэвіча / К. Дз. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура: 2004. — № 4. — С. 15-16
  • Іван Шамякін. Мой сааўтар — мастак: [Аб ілюстрацыях А. Кашкурэвіча да рамана «Сэрца на далоні»] // Літаратура і мастацтва. 11 жніўня 1964.
  • Алена Киселевич. Артыкул пра выставу Арлена Кашкурэвіча на euramost.org (руск.)
  • Інтэрвію Арлена Кашкурэвіча Сяргею Харэўскаму.//Наша Ніва, № 42/2004(недаступная спасылка)