Армавір (старажытны)

гістарычны горад
(Пасля перасылкі з Армавір старажытны)

Армаві́р — сталіца і рэлігійны цэнтр старажытна-армянскага Айрарацкага царства ў 4—2 ст. да н.э.

Гісторыя правіць

Армавір быў заснаваны на месцы горада Аргішціхінілі. Пасля перанясення сталіцы ў горад Арташат Армавір прыйшоў у заняпад, але існаваў да 5 ст. н.э.

Яго руіны знаходзяцца каля сяла Армавір у Арменіі.

Раскопкі правіць

Першыя разведвальныя раскопкі тут былі зроблены ў 1880 годзе, аднак сістэматычныя раскопкі Армавіра пачаліся толькі ў 1962 годзе. Археалагічнае вывучэнне Армавіра выявіла шматслойны характар гісторыі горада. Найстаражытнейшы слой адносіцца да ўрарцкага перыяду (VIII—VII ст. да н. э., калі цар Аргішці I у 776 г. да н. э. заснаваў на гэтым месцы горад Аргішціхінілі), далей ідуць старажытнаармянскі эліністычны (III—II стст. да н. э.) і сярэдневяковы (X—XIII стст.) слаі.

Армавір быў заселены з V—VI тыс. да н. э. Археолагі знаходзілі тут розныя інструменты з абсідыяну, прадметы з бронзы і кераміку ў слаях гэтага перыяду.

Пры раскопках былі знойдзены гліняныя таблічкі перыяду дынастыі Ахеменідаў, напісаныя на эламскай мове, якія змяшчаюць эпізоды з эпасу аб Гільгамешы. У раёне Армавіра знойдзены шматлікія надпісы III ст. да н. э. на старажытнагрэчаскай мове, уключаючы паэзію Гесіёда, радкі з Эўрыпіда, спіс найменняў месяцаў у Македонскім календары і імёны цароў з дынастыі Ервандзідаў.

Літаратура правіць

  • Армавір // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. С. 486—487.
  • Аракелян Б., «О некоторых результатах археологического изучения древнего Армавира». ИФЖ. Ер., 1969, 4;
  • Тирацян Г., «Раскопки Армавира». ВОН. Ер., 1972, 2, на арм. яз.