Армия (часопіс)
часопіс Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
«А́рмия» — часопіс Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Выдаецца ў Мінску з мая 1996 года на рускай і беларускай мовах 1 раз у 2 месяцы. Мэта часопіса — інфармаванне ваеннаслужачых, выяўленне і фарміраванне грамадскага погляду па ўсім спектры грамадскага жыцця, нацыянальнай бяспекі і абарончых пытаннях. З мая 2002 года выпускаецца навукова-тэарэтычны дадатак «Навука і ваенная бяспека» (да верасня 2002 года першыя 2 нумары выйшлі пад назвай «Армія і сучаснасць»)[1]. Друкуе матэрыялы па жыццядзейнасці Узброеных Сіл Беларусі, беларускай ваенна-гістарычнай тэматыкі[2].
«Армия» | |
---|---|
Тып | часопіс |
Заснавана | 1996 |
Мова | беларуская і руская |
Тыраж |
Крыніцы
правіць- ↑ У. Р. Заварошкін. «Армия» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 336.
- ↑ У. Заварошкін. «Армия» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 321.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8. — С. 321—322.