Армін ван Бюрэн (нідэрл.: Armin van Buuren; нар. 25 снежня 1976, Лейдэн, Нідэрланды) — нідэрландскі музыкант, дыджэй і музычны прадзюсар, які грае ў стылі транс. Дыджэй № 1 у 2007, 2008, 2009 і 2010 гадах па версіі часопіса DJ Mag. Вядучы ўласнага радыё-шоў A State of Trance (таксама пазначаецца абрэвіятурай ASOT), якое вяшчае па ўсім свеце. Адзін са стваральнікаў найбуйнейшага гуказапісвальнага лэйбла электроннай музыкі Armada Music.

Армін ван Бюрэн
нідэрл.: Armin van Buuren
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 25 снежня 1976(1976-12-25)[1] (47 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна  Нідэрланды
Жонка Erika van Thiel[d][2]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Дыджэй, музыкант, прадзюсар, кампазітар
Інструменты сінтэзатар, Logic Pro[d], Ableton Live[d] і Pro Tools[d]
Жанры Прагрэсіў-транс Апліфтынг транс
Псеўданімы

Armin, Armania, Amsterdance, El Guitaro, Hyperdrive Inc., Technology, Lilmotion

Misteri A, Monsieur Basculant, Gimmick, The Shoeshine Factory, Wodka Wasters, Problem Boy,Red & White, Darkstar, Electrix, Gig, Perpetuous Dreamer, Rising Star, Alibi, Major League, Gaia.
Лэйблы Armada Music, ArminD, A State of Trance
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Аўтограф
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асабістае жыццё

правіць

Пачаў ствараць музыку ў 14-гадовым узросце, натхнёны творамі французскага кампазітара электроннай музыкі Жан-Мішэля Жара. Спачатку працаваў дыджэем у клубе «Next», ствараючы сеты, многія з якіх былі працягласцю да 6 гадзін. 18 верасня 2009 года ажаніўся з Эрыкай ван Тыель, з якой да гэтага сустракаўся 9 гадоў. Мае двух дзяцей — Фена (2011), Рэмі (2013).

Студыйныя альбомы

правіць

Зноскі

  1. Armin Van Buuren // Nederlandse Top 40 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 30 верасня 2022.

Спасылкі

правіць