Арнольд Яфімавіч Міхневіч
савецкі і беларускі мовазнавец
Арнольд Яфімавіч Міхне́віч (9 верасня 1936, Мінск — 23 мая 2020, Кёльн) — савецкі і беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1980).[2]
Арнольд Яфімавіч Міхневіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 9 верасня 1936 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 мая 2020 (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, лексікограф, культуролаг, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | мовазнаўства[1], сацыялінгвістыка[1], Лексікалогія[1], лексікаграфія[1], Этымалогія[1], language culture[d][1], рыторыка[1] і культуралогія[1] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Прэміі |
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1958). Працаваў настаўнікам, у Інстытуце мовазнаўства (з 1961; загадчык сектара рускай мовы з 1978), у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1983). Член КПСС (1971).[2]
Быў прарэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.
ДзейнасцьПравіць
Тэмы даследаванняў: тэорыя граматыкі, граматыка беларускай мовы, праблемы этымалогіі, культуры беларускай і рускай моў, супастаўляльнай граматыкі, білінгвізму, сацыялінгвістыкі.
ПрацыПравіць
Кнігі[2]Правіць
- Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове. — Мн., 1965.
- Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. — Мн., 1976.
- Хрестоматия по лекторскому мастерству. — Мн., 1978.
- Введение в методику лекционной пропаганды. — Мн., 1982.
- Ораторское искусство лектора. — М., 1984.
- Русско-белорусский разговорнк. — Мн.: Выш. шк., 1991. — 335 с.
У сааўтарстве[2]Правіць
- «Лектарскае майстэрства» (1975).
- «Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (Прага, Т.1—2, 1977—1979).
- «Беларуская мова для небеларусаў» (1978, 2-е выд.).
- «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (1980, Т.2).
- «Беларуская мова. Падручнік для 4 класа школ з рускай мовай навучання» (1982, 4-е выд.).
АртыкулыПравіць
Артыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыклапедыяхПравіць
- Міхневіч, А. Я. Прамова / А. Я. Міхневіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5.
ПрэмііПравіць
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1998, у сааўтарстве) — за працу «Беларуская мова. Энцыклапедыя».
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- ЭЛМБ, Т. 3. — С. 650.