Арнольд фон Вінкельрыд

Арнольд фон Вінкельрыд або Эрні Вінкельрыд (Arnold von Winkelried; пам. 9 ліпеня 1386 года, Земпах) — легендарны швейцарскі народны герой, змагар за незалежнасць ад Габсбургаў, удзельнік бітвы пры Земпаху.

Малюнак Фюзелі

Вінкельрыд лічыцца жыхаром кантона Унтэрвальдэн. У ходзе бітвы пад Земпахам ён прыняў на сябе ўдар варожых дзід, чым забяспечыў перамогу швейцарскага войска над герцагам Леапольдам Аўстрыйскім.

Для швейцарцаў Арнольд фон Вінкельрыд стаў увасабленнем самаахвяравання ў імя выратавання радзімы, аднак гістарычнасць яго асобы падвяргаецца сумневу.