Арнольфа дзі Камбіа
Арнольфа дзі Ка́мбіа (італ.: Arnolfo di Cambio, каля 1245 — да 1310, Фларэнцыя) — італьянскі скульптар і архітэктар, прадстаўнік Протарэнесансу.
Арнольфа дзі Камбіа | |
---|---|
Дата нараджэння | каля 1240[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 8 сакавіка 1302[1][3] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Працы і дасягненні | |
Найважнейшыя пабудовы |
грабніца кардынала дэ Брэй (1228); царква Сан-Даменіка ў Арвіета (1282); царква Санта-Крочэ (будаўніцтва было распачата ў канцы XIII ст.); сумесна з Нікало і Джавані Пізана — фантан Маджорэ на плошчы ў Перуджы (1278) |
Уплыў | Nicola Pisano[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Коле-дзі-Валь-д’Эльса. Быў галоўным памочнікам Нікало Пізана ў працы над мармуровай кафедрай сабора ў Сіене (1265—1268). Неўзабаве пачаў працаваць самастойна ў жанры надмагільнай скульптуры. У 1266—1267 гадах дзі Камбіа знаходзіўся ў Рыме, на Капітоліі захавалася статуя караля Карла I Анжуйскага яго працы. Каля 1282 года ён скончыў помнік кардынала дэ Брэй у царкве Сан Даменіка ў Арвіета. Статую Мадонны на грабніцы кардынала дзі Камбіа стварыў з пераробленай статуі рымскай багіні Дастатку. Магчыма, што і праект сабора належыць дзі Камбіа. У Рыме дзі Камбіа пазнаёміўся з касматэска — дэкаратыўным стылем, тыповым для гэтага горада. Уплыў касматэска можна бачыць у працах скульптара для базілік Сан-Паала-фуоры-ле-Мура (1285) і Санта-Чэчылія-ін-Трастэверэ (1293). Тады ж стварыў батлейкі для Санта-Марыя-Маджорэ і Санта-Марыя-ін-Арачэлі, помнік папу Баніфацыю VIII (1300) і бронзавую статую Святога Пятра ў базіліцы Святога Пятра. У 1294—1295 гадах ён працаваў у Фларэнцыі, галоўным чынам у якасці архітэктара. Паводле Джорджа Вазары, дзі Камбіа адказваў за будаўніцтва кафедральнага сабора горада, для якога ён выканаў статуі, якія ўпрыгожвалі ніжнюю частку фасада (страчана ў 1589 годзе). Ацалелыя скульптуры ў наш час знаходзяцца ў музеі сабора. Акрамя таго, дзі Камбіа спраектаваў царкву Санта-Крочэ. Вазары таксама прыпісваў яму стварэнне плана новага горада Сан-Джавані-Вальдарна. Адна з лепшых прац майстра, — створаны сумесна з Нікало і Джавані Пізана фантан Маджорэ на плошчы ў Перуджы (1278). Фантан упрыгожвалі шматлікія статуі і рэльефы. З гэтага фантана забаранялася паіць жывёл і набіраць ваду ў брудны посуд. Фігуры, выкананыя для фантана, захаваліся ў фрагментах.
Зноскі
- ↑ а б Arnolfo di Cambio // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arnolfo di Cambio // Athenaeum Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Poeschke J. Arnolfo di Cambio // Arnolfo di Cambio // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T004203
- ↑ Union List of Artist Names — 2011. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ mutualart.com — 2008.
Літаратура
правіць- Tomasi, Michele (February 2007). «Lo stil novo del Gotico italiano». Medioevo (121): pp. 32-46.
Спасылкі
правіцьАрнольфа дзі Камбіа на Вікісховішчы |
- Арнольфо // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.