Арнэ Суксдарф
Арнэ Эдвард Суксдарф (шведск.: Arne Edvard Sucksdorff; 3 лютага 1917, Стакгольм, Швецыя — 4 мая 2001, там жа) — шведскі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, мантажор, прадзюсар і акцёр.
Арнэ Суксдарф | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 3 лютага 1917[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 мая 2001[1][2][…] (84 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Жонка | Астрыд Бергман Суксдарф[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, фатограф, мантажор |
IMDb | ID 0837116 |
БіяграфіяПравіць
У 1938 годзе скончыў драматычныя курсы ў Берліне. У 1939 годзе прыходзіць у кінематограф і даволі хутка становіцца адным з найбуйнейшых шведскіх кінадакументалістаў. Здымаў фільмы пра прыроду, жыццё лапароў і цыган, пра славутасці Швецыі, Індыі і іншых краін. У 1949 годзе зняты Суксдарфам кароткаметражны фільм «Гарадская сімфонія» атрымаў «Оскара». Адзіны гульнявы фільм — «Хлопчык на дрэве». Быў сцэнарыстам, аператарам і прадзюсарам сваіх фільмаў. У 1980-х гадах жыў і працаваў у Бразіліі.
Абраная фільмаграфіяПравіць
Рэжысёр:
- 1947 — Гарадская сімфонія / Människor i stad (к / м)
- 1951 — Індыйскі горад / Indisk by (к / м)
- 1953 — Вялікія прыгоды / Det stora äventyret
- 1957 — Сага пра джунглі / En djungelsaga
- 1961 — Хлопчык на дрэве / Pojken i trädet (гульнявы фільм)
- 1965 — Мой дом — Капакабана / Mitt hem är Copacabana
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б в Відзінг А. С. Arne Edvard Sucksdorff — С. 181. Праверана 3 лютага 2017.
- ↑ Arne Sucksdorff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/movie/review?res=980CE1D7133AE53BBC4C51DFB366838E649EDE