Адкрыць галоўнае меню

Чарнаплодная рабіна, аронія чарнаплодная (Aronia melanocarpa[3]) — пладовае дрэва або куст, асноўны від роду Aronia сямейства ружавыя (Rosaceae)[4][5].

Чарнаплодная рабіна
Aronia melanocarpa HabitusFruitsLeaves BotGardBln0906b.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aronia melanocarpa (Michx.) Elliott

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25127
NCBI  661339
EOL  300955
GRIN  t:4247
IPNI  1109609-2
TPL  tro-27800992

НазваПравіць

Родавая назва паходзіць ад грэч.: ἄρος — дапамога, карысць; відавы эпітэт утвораны з двух слоў: грэч.: μέλᾱς (род. μέλᾰνος) — чорны і καρπός — плод[6]. Беларуская назва чарнаплодная рабіна паходзіць ад колеру пладоў і ідэнтычнасці суплодзяў ароніі чарнаплоднай і рабіны звычайнай, блізкімі сваякамі апошнія не з'яўляюцца (розныя роды, якія ўваходзяць у адно сямейства Ружавыя).

Батанічнае апісаннеПравіць

Аронія чарнаплодная — моцнагалінасты куст, вышынёй да 2,5-3 метраў[5], у сваім натуральным арэале (усход Паўночнай Амерыкі) звычайна дасягае 0,5-2 м, рэдка 4 метра ў вышыню. У маладым узросце крона сціслая, кампактная; ў сталым — становіцца разгалістай і дасягае 1,5-2 метры у дыяметры[5]. Аднагадовыя парасткі чырвона-бурыя, затым цёмна-шэрыя[4][5].

ЛісцеПравіць

Лісце чарговае, простае, суцэльнае, даўжынёй 4-8 см, шырынёй 3-5 см, шырокаэліптычнае ці зваротна-яйкападобнае[5], па форме нагадвае лісце вішні[4], але больш бліскучае. Край гародчата-зубчасты з рэзкім пераходам у востры кончык. Верхняя частка ліста скурыстая, бліскучая, цёмна-зялёная; ніжняя — слабаапушаная, з белаватым адценнем[5]. Восенню лісце набывае яркія пурпуровыя тоны, што прыдае раслінам вельмі святочны выгляд[5].

КветкіПравіць

Кветкі

Кветкі абодваполыя, невялікія, з падвойным калякветнікам, з пяццю свабоднымі пялёсткамі, белыя або злёгку ружаватыя, сабраныя па 12-25 у верхавінкавыя густыя суквецці ў выглядзе складаных шчыткоў[4][5] дыяметрам 5-6 см. У кветцы 18-20 тычынак[7]. Пылавікі маюць пурпуровую афарбоўку і злёгку ўзвышаюцца над песцікамі. Цвіце ў канцы вясны — пачатку лета пасля з'яўлення лісця на працягу 10-14 дзён[7].

Пылковыя зёрны трохбароздава-поравыя, радзей чатырохбароздавыя-поравыя, шарападобна-сплюшчанай формы. Даўжыня палярнай восі 22,8-30,6 мкм, экватарыяльны дыяметр 28,9-37,4 мкм. У абрысе з полюса круглява-трохкутныя з прамымі або выпуклымі бакамі, з экватара — эліптычныя. Разоры шырынёй да 10 мкм, з няроўнымі краямі, з завостранымі або прытупленымі канцамі, якія амаль сыходзяцца ў палюсоў; мембрана разор крупчастая. Поры авальныя, падоўжна выцягнутыя, з роўнымі або круглява-зубчастымі бакамі. Даўжыня пор 10-13, шырыня 9-10 мкм; мембрана пор гладкая або радзей дробназярністая. Шырыня мезакольпіума 17-20 мкм, дыяметр апакольпіума 5,1-7,2 мкм. Экзіна таўшчынёй 1-1,2 мкм. Тэкстура ў экватарыяльнай зоне звіліста-бугорчатая, якая пераходзіць да канцавоссяў ў дробнабугорчатыя. Колер пылка светла-жоўты[7].

ПладыПравіць

Плады яблыкападобныя, радзей здушана-круглявыя, чорныя ці чорна-пурпурныя, бліскучыя, з шэрым налётам, 6-15 мм у дыяметры, ядомыя, кіславата-салодкага смаку, сакаўныя, сабраныя ў гронкі[4][5]. Вага аднаго плада 0,6-1,5 грама. У выведзеных сартоў плод буйнейшы. Плады спеюць у верасні[8]. Яны захоўваюцца да 6-7 месяцаў у прахалодным зацененым памяшканні[5]. Ураджай пладоў складае 3-8 т/га, а пры добрым наглядзе за раслінамі можа дасягаць 12 т і больш[5].

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Радзіма ароніі чарнаплоднай — усходняя частка Паўночнай Амерыкі[4][5]. Пашырана ва ўмераным поясе Паўночнай Амерыкі, ад Канады да цэнтральнай часткі ЗША, ад Ньюфаўндленда на захад у Антарыа і Мінесоту, на поўдзень да Арканзаса, Алабамы і Джорджыі[9].

Да глебаў малапатрабавальная[4]. Лепш плоданасіць на бедных глебах. Выносіць паўцень, але ўраджай ягад пры гэтым рэзка падае[4]. Да таго ж, калі амерыканская Аронія — расліна умерана холадаўстойлівая, то культурная Аронія вытрымлівае зімовыя паніжэнні тэмператур да мінус 35-40 °С. Вясеннімі замаразкамі не пашкоджваецца[4]. Размножваецца стратыфікаваным(руск.) бел. насеннем, а выведзеныя сарты — тронкамі(руск.) бел. і адводкамі.

СелекцыяПравіць

У Еўропе ўведзена ў культуру з пачатку XVIII стагоддзя, часам дзічэе.

І. У. Мічурын упершыню звярнуў увагу на гэту расліну і рэкамендаваў яго для паўночнага пладаводства[4]. У яго гонар быў названы адзін з сартоў чарнаплоднай ароніі (Aronia mitschurinii). Пазней Аронія чарнаплодная была перададзена на Алтайскую пладова-ягадную станцыю ў Горна-Алтайску. Тут навукоўцы правялі вялікую працу як па прапагандзе гэтай новай для садоўніцтва культуры, так і па шырокага ўкаранення ў прамысловую вытворчасць краіны.

Ядомую аронію, як буйнаплодную пладовую культуру, таксама ўпершыню стаў вырошчваць Іван Уладзіміравіч Мічурын[5]. У выніку шматлікіх эксперыментаў ён атрымаў новую расліну з больш буйнымі ядомымі пладамі і іншым наборам храмасом, якая, такім чынам, ужо не была ароніяй чарнаплоднай[10]. У культуры ў Расіі звычайна вырошчваюць сарты 2-4 метры вышынёй.

СартыПравіць

Aronia × prunifolia 'Viking' (syn.: Purple chokeberry 'Viking', Aronia melanocarpa 'Viking', Black chokeberry 'Viking') — сорт фінскай селекцыі. Сорт самабесплодны, патрабуюцца апыляльнікі. Восеньская афарбоўка лісця памяранцавая або ярка-чырвоная. Ягады пурпурна-чорныя, могуць быць выкарыстаны для начыння пірагоў і жэле або пакідацца на кустах, каб даць ежу для птушак і іншых дзікіх жывёл. У параўнанні з відавымі раслінамі ў ягадах дадзенага сорту менш танінаў. Такім чынам, ягады мякчэй і саладзей на смак. Сорт можа выкарыстоўвацца для стварэння зялёных агароджаў. Зоны марозаўстойлівасці: 3—8[11].

АгратэхнікаПравіць

Малады парастак

Размнажаецца Аронія насеннем, адводкамі, прышчэпкай і тронкамі[4][12]. Для масавай культуры рэкамендуецца насеннае размнажэнне. Паколькі насенне аронія ставяцца да групы раслін, якія цяжка прарастаюць, высейваюць іх увосень. Глыбіня закладкі насення ў залежнасці ад глебы павінна быць 1-1,5 см. Больш глыбокая закладка, асабліва на цяжкіх глебах, зніжае грунтавую ўсходжасць. У першыя сонечныя дні мая з'яўляюцца багатыя ўсходы ароніі.

Догляд за маладымі ўсходамі заключаецца ў своечасовай праполцы, рыхленні і рэгулярным паліве. Глебу пажадана забяспечыць друзлую і пажыўную; дрэнна расце на забалочаных, засолённых і камяністых глебах. Аронія хуткаплодная — плоданасіць на трэці — чацвёрты год пасля пасадкі[12].

Пасадку саджанцаў праводзяць восенню або вясной па схеме 4x2 м у пасадачныя ямы. Заглыбленая пасадка недапушчальная, бо ўтвараецца шмат прыкаранёвых парасткаў, якія загушчаюць расліны. Правільна сфарміраваны куст ароніі павінен мець 40—45 рознаўзроставых галін. Сістэматычна выразаюць каля самай паверхні глебы падмерзлыя, паламаныя і аслабленыя загушчальныя галіны і парасткі.

Расліна амаль не пашкоджваецца хваробамі[4].

Раслінная сыравінаПравіць

Збор і падрыхтоўкаПравіць

Спелыя плады

Лекавай сыравінай з'яўляюцца свежыя плады — лац.: Fructus Aroniae melanocarpae recens.

Збор праводзяць у верасні — першай палове кастрычніка. Тэрмін захоўвання ў прахалодным месцы не больш за 3 дзён, а пры тэмпературы не вышэй за 5 °C — 2 месяцы.

Сушку пладоў праводзяць пры тэмпературы не вышэй 60 °C.

Хімічны складПравіць

Плод ўтрымоўваюць да 10 % цукараў (у асноўным глюкозу і фруктозу) і цыклічны спірт сарбіт, салодкі на смак і здольны замяніць цукар для хворых на дыябет; багатыя вітамінам P (у сярэднім 2000 мг%, ёсць паведамленні нават пра 6500 мг%). З іншых вітамінаў у ароніі прысутнічаюць каратын (правітамін вітаміна А), вітаміны C (да 100 мг%), Е, РР, а таксама вітаміны групы В. Сумарнае ўтрыманне антацыянавых пігментаў у спелых плодзе даходзіць да 6,4 %[4].

Аронія адрозніваецца вялікім наборам мікраэлементаў — у ёй ёсць бор, фтор, ёдзістыя злучэнні (6-10 мкг на 100 г свежых пладоў, па назапашванні ёду аронія пераўзыходзіць многія іншыя плады і ягады), жалеза, медзь, марганец, малібдэн, кобальт, фтор і інш.. Агульная кіслотнасць пладоў у пераліку на яблычную кіслату не перавышае 1,3 %[4]. Яны ўтрымліваюць таксама пектынавыя і дубільныя рэчывы, якія надаюць ім даўкасць, і гліказід амігдалін.

Фармакалагічныя ўласцівасціПравіць

Лісце

Свежыя плады выкарыстоўваюць у якасці вітамінавага сродку і пры гіпертанічнай хваробы I і II стадый[13]. У якасці дапаможнага сродку ўжываецца пры рэўматызме, адзёры, сыпном тыфе, шкарлятыне, алергічных рэакцыях і г. д.

Сок спрыяе ўмацаванню сценак крывяносных сасудаў[14]. У лісці ўтрымліваюцца рэчывы, якія паляпшаюць працу печані, утварэнне і адток жоўці[15].

ВыкарыстаннеПравіць

Аронію чарнаплодную шырока вырошчвалі ў розных раёнах СССР, як каштоўны пладовы, лекавы і дэкаратыўны кустарнік[4].

У кулінарыіПравіць

Плады

Плады ароніі чарнаплоднай маюць кіславата-салодкі смак, з лёгкай даўкасцю, без горычы[4].

У прафілактычных і лячэбных мэтах выкарыстоўваюцца не толькі свежыя, замарожаныя і сушаныя плады, але і прадукты перапрацоўкі, якія маюць лепшыя смакавыя якасці: варэнне, джэм, жэле, цукаты, кампот, віно. У працэсе перапрацоўкі даўкасць іх знікае.

Плады ароніі даюць да 60 % цёмна-рубінавага соку, які выкарыстоўваецца для падфарбоўвання светлых сокаў і напіткаў[4]. Інтэнсіўнасць афарбоўкі натуральнага сока чарнаплоднай ароніі настолькі высокая, што нават пры сторазовым разбаўленні ружовы колер захоўваецца[4].

Сабраныя плады доўга не псуюцца, паколькі ў іх утрымліваюцца рэчывы, якія перашкоджваюць размножванню мікробаў[4].

У медыцынеПравіць

Плады ароніі, сок і водныя выцяжкі з сушаных пладоў эфектыўныя пры лячэнні і прафілактыцы гіпертанічнай хваробы і атэрасклерозу (іх рэкамендуюць ужываць з пладамі шыпшыны, ягадамі позніх сартоў чорных парэчак, багатымі вітамінамі С, або з сінтэтычнай аскарбінавай кіслатой, таму што ў пладах ароніі яе мала), пры хранічных гастрытах з паніжанай сакраторнай функцыяй страўніка, сасудзістых захворваннях, якія суправаджаюцца павышанай пранікальнасцю і ломкасцю сасудзістай сценкі (капіляратаксікоз, гіпавітаміноз, алергічны васкуліт, адзёр, шкарлятына, экзема, тырэатаксікоз і інш.), для лячэння прамянёвай хваробы, дэрматытаў рук у рэнтгенолагаў[14].

Лісце таксама аказвае лячэбнае дзеянне на арганізм чалавека — гіпатэнзіўнае, жаўцягоннае, процізапаленчае, сасудаўмацавальнае. Пры працяглым ужыванні плады ароніі чарнаплоднай могуць дадатна паўплываць на згортвальнасць крыві. Пры павышаным пратрамбіне спажываць іх трэба, параіўшыся з лечачым урачом[14]. Плады і сок ароніі проціпаказаны пры язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пры гастрыце з павышанай кіслотнасцю[16].

У ландшафтным дызайне і садоўніцтвеПравіць

Расліна валодае выдатнымі дэкаратыўнымі якасцямі. Аронія чарнаплодная прыгожа выглядае вясной, у час квіцення, і восенню, калі лісце набывае пурпурна-чырвоную афарбоўку[4].

ІншаеПравіць

Кветкі ўтвараюць пылок і вылучаюць нектар, добра наведваюцца пчоламі[7].

Часам аронію чарнаплодную даводзіцца прыбіраць як цяжка знішчальнае пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. На сайце ITIS паказана, што дадзеную назву варта разглядаць як сінонім правільнай назвы Photinia melanocarpa (Michx.) Robertson & Phipps — Taxonomic Serial No.: 565397
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 4,11 4,12 4,13 4,14 4,15 4,16 4,17 4,18 4,19 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Рябина черноплодная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 95-97. — 200 с. — 130 000 экз.
  5. 5,00 5,01 5,02 5,03 5,04 5,05 5,06 5,07 5,08 5,09 5,10 5,11 5,12 Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
  6. Паводле кнігі «Универсальная энциклопедия лекарственных растений» (гл. раздел Літаратура)
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 Бурмистров А. Н., Никитина В. А. Медоносные растения и их пыльца: Справочник. — М.: Росагропромиздат, 1990. — С. 17. — 192 с. — ISBN 5-260-00145-1.
  8. Коновалов И. Н. Род 3. Арония — Aronia Pers. // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов. — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1954. — Т. III. Покрытосеменные. Семейства Троходендроновые — Розоцветные. — С. 485. — 872 с. — 3 000 экз.
  9. Biota of North America Program 2014 county distribution map
  10. Виноградова Ю., Куклина А. Знакомая и незнакомая «черноплодка» // Наука и жизнь. — 2006. — № 2.
  11. Aronia melanocarpa 'Viking'. Dyck Arboretum of the Plains. Праверана 24 кастрычніка 2013.
  12. 12,0 12,1 Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича.  — Київ : Урожай, 1985.  — с.664, ил. Тираж 120 000 екз.
  13. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — м: Высш. шк., 1990. — С. 167. — ISBN 5-06-000085-0.
  14. 14,0 14,1 14,2 Товстуха Є. С. Фітотерапія.  — К.: Здоров'я, 1990 —304 с., іл., 6,55 арк. іл. Тир. 75 000 прим. ISBN 5-311-00418-5
  15. С. Г. Шамрук. Лекарственные растения / П. Д. Соколов. — 2-е издание. — Ураджай, 1989. — С. 42. — ISBN 5-7860-0550-X.
  16. Энцыклапедыя сельскага гаспадара. Мн., 1993.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць