Арон Барысавіч Рыськін
Аро́н Бары́савіч Ры́ськін (1899, м. Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні — 10 красавіка 1984) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.
Арон Барысавіч Рыськін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мацвей Хаўкін | ||||||
Пераемнік | Гірш Сухараў | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | пасада скасаваная | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснаваная | ||||||
Пераемнік | Іван Рыжоў | ||||||
Нараджэнне |
1899 м. Ціхінічы Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні |
||||||
Смерць |
10 красавіка 1984 Мінск |
||||||
Партыя | УКП(б) (1916) | ||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сям’і краўца-рамесніка, яўрэй.
У 1912 — 1917 — кравец па найму ў прыватных майстэрнях, г. Юзава, Данбас.
Пасля да 1924 года займаўся партыйнай работай у Магілёўскай і Гомельскай губернях.
З 4 лютага да 14 мая 1925 года — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б).
У 1925 годзе быў прызначаны адказным сакратаром Віцебскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.
У 1928 — 1929 гадах — адказны інструктар Паўночна-Каўказскага краявога камітэта УКП(б).
З 1929 года займаў пасаду сакратара Партыйнай калегіі Цэнтральнай кантрольнай камісіі КП(б) Беларусі, адначасова намесніка народнага камісара рабоча-сялянскай інспекцыі Беларускай ССР.
16 лістапада 1931 года Пастановай аб’яднанага пленума ЦК і ЦКК КП(б)Б быў абраны сакратаром ЦК КП(б) Беларусі па забеспячэнні.
Займаў пасаду 1-на сакратара Мінскага гарадскога камітэта КП(б)Б са студзеня 1932 да мая 1937 года.
У перыяд з 23 мая 1937 да 12 лістапада 1937 года займаў пасаду першага сакратара абкама УКП(б) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці ў горадзе Бірабіджан. Пастановай пленума Абласнога камітэта УКП(б) Яўрэйскай аўтаномнай вобласці быў зняты з пасады і выключаны з партыі, працаваў краўцом на Бірабіджанскай швейнай фабрыцы.
15 сакавіка 1938 года арыштаваны, толькі праз тры гады пасля арышту, 1 лютага 1941, пастановай Асобай нарады пры НКУС СССР быў асуджаны на 8 гадоў папраўчых прац. Тэрмін адбываў у адным з ППЛ у Комі АССР.
3 снежня 1950 года пастановай Асобай нарады пры МГБ СССР яго па тым жа абвінавачванні накіравалі ў ссылку на пасяленне ў Краснаярскі край.
У лістападзе 1954 года вызвалены з высылкі і вярнуўся ў Мінск.
Рэабілітаваны 2 сакавіка 1955 года. Пасля быў узноўлены у партыі, нядоўга ўзначальваў атэлье у Мінску.
З 1957 года пенсіянер саюзнага значэння.
Член бюро ЦК КП(б)Б (1932—1937).
Спасылкі
правіць- Рыськин Арон Борисович. ЧТОБЫ ПОМНИЛИ Архівавана 24 красавіка 2018. (руск.)
- Справочник по истории Коммунистической партии и Советского Союза 1898 – 1991 (руск.)