Арон Самуілавіч Левін

Арон Самуілавіч Левін (29 студзеня 1895, Мінск — 15 жніўня 1970) — беларускі педыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Арон Самуілавіч Левін
Дата нараджэння 29 студзеня 1895(1895-01-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 жніўня 1970(1970-08-15) (75 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці педыятр
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1957)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям'і служачага. Скончыў медыцынскі факультэт Жэнеўскага ўніверсітэта ў 1919 г.

У 1920—1922 гг. працаваў загадчыкам Грэскім медыцыскім участкам, загадчыкам Слуцкай інфекцыйнай бальніцай; 1922—1926 гг. — ардынатарам Мінскага дзіцячага дыспансера, затым клінікі; 1926—1929 гг. урачом цэнтральнай рабочай паліклінікі г. Мінска; 1930—1934 гг. у інстытуце педыятрыі; 1935—1936 гг.кансультантам лечкамісіі; 1937—1941 гг. асістэнтам дзіцячай клінікі. У 1941—1944 гг. — тэрапеўт ваеннага шпіталя. З 1945 па 1946 гг. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам АН БССР; 1946—1955 гг. — аістэнт, дацэнт, у 1955—1969 гг. — Загадчык кафедры дзіцячых хвароб БелДІУУ.

У 1938 г. абараніў дысертацыю кандыдата, у 1957 г. — доктара медыцынскіх навук, у 1961 г. зацверджаны ў званні прафесара.

Аб'ектамі навуковых даследаванняў А. С. Левіна былі туберкулёзны менінгіт у дзяцей, парушэнне функцыі сардэчна-сасудзістай сістэмы пры вострай пнеўманіі. Вялікі аб'ём інфармацыі быў прааналізаваны ў доктарскай дысертацыйнай працы на тэму «Пнеўмаграфічныя і электракардыяграфічныя даследаванні пры туберкулёзным менінгіце і пнеўманіі ў дзяцей» (1957).

Аўтар 53 публікацый, у тым ліку манаграфіі «Нарысы па педыятрыі», шэрагу раздзелаў у кнізе «Асновы лячэння, дыягностыкі некаторых дзіцячых хвароб».

Зноскі

Літаратура

правіць