Арсенальная (станцыя метро)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі

Арсенальная (укр.: Арсенальна, вымаўленне ) — станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі. Была адкрыта 6 лістапада 1960 года ў складзе першай чаргі будаўніцтва. Самая глыбокая станцыя метрапалітэна ў свеце (глыбіня залажэння 105,5 м). Назву станцыя атрымала ад размешчанага побач буйнога завода «Арсенал». Пасажырапаток — 26,1 тыс. чал./суткі.

«Арсенальная»
укр.: Арсенальна
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця 6 лістапада 1960 года
Раён Пячэрскі
Тып глыбокага закладання, «англійскага тыпу»
Глыбіня залажэння, м 105,5 м
Тып платформаў астраўная
Форма платформаў простая
Даўжыня платформаў, м 100,0 м
Шырыня платформаў, м 19,7 м
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Міхаіла Грушэўскага, Маскоўскай, Івана Мазепы, Арсенальнай плошчы
Час адкрыцця 05:38
Код станцыі 121
Суседнія станцыі Дняпро і Хрэшчатык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

З 1986 года станцыя мае статус «помнік архітэктуры мясцовага значэння», ахоўны нумар 187.

Канструкцыя правіць

Станцыя глыбокага залажэння, «англійскага тыпу» — з кароткай сярэдняй залай. Сярэдняя зала злучана з кожнай платформай двума праходамі-парталамі. Маецца дадатковы асобны праход паміж дзвюма платформамі.

Падземны вестыбюль злучаны з паверхняй трохстужачным двухмаршавым эскалатарам з прамежкавым падземным вестыбюлем. Наземны вестыбюль уяўляе сабой прамавугольны будынак, увянчаны купалам. У ніжнім эскалатарным маршы ўстаноўлены 3 эскалатары тыпу ЭМ-5.5 з вышынёй пад’ёму 55,8 м, а ў верхнім маршы — 3 эскалатары тыпу ЭМ-5.5 з вышынёй пад’ёму 46,6 м.

Станцыя мае адзін выхад на Арсенальную плошчу і прылеглыя да яе вуліцы Івана Мазепы, Маскоўскую і Міхаіла Грушэўскага.

Абсталяванне правіць

Абліцоўванне пілонаў і сцен выканана белым і ружовым мармурам, таксама выкарыстоўваецца алюмініевае ліццё, анадаванае пад бронзу. Маюцца характэрныя для падземных станцый першай чаргі мармуровыя лаўкі і краты шляхавых сцен. Тарэц сярэдняй залы быў упрыгожаны барэльефам, прысвечаным студзеньскаму паўстанню 1918 года рабочых завода «Арсенал»; гэты барэльеф быў дэмантаваны ў канцы 1990-х гадоў і не захаваўся.

Рэжым працы правіць

Адкрыццё — 05:38, закрыццё — 00:10.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 06:01
  • ст. «Акадэмгарадок» — 05:48

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:30
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:18

Фотаздымкі правіць

Цікавыя факты правіць

  • «Арсенальная» — адзіная зараз існуючая станцыя «англійскага тыпу» ў метрапалітэнах былога СССР. Раней цэнтральнай залы не мелі станцыі «Лубянка», «Чыстыя пруды» і «Павялецкая» Замаскварэцкай лініі ў Маскве, але яны былі пасля рэканструяваны.
  • Пры глыбіні 105,5 метраў «Арсенальная» з’яўляецца самай глыбокай станцыяй метро на тэрыторыі былога СССР і нават ва ўсім свеце. Пры гэтым наступная за ёй станцыя, «Днепр», з’яўляецца надземнай.

Спасылкі правіць