Арсенцій Яфімавіч Казлоў

Арсенцій Яфімавіч Казлоў (Арсен Яўхімавіч[1]) (23 лютага 1919[1], вёска Газьба, Гарадоцкі раён — 12 жніўня 1971, вёска Мяжа, Гарадоцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Арсенцій Яфімавіч Казлоў
Дата нараджэння 23 лютага 1919(1919-02-23)
Месца нараджэння вёска Газьба, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Дата смерці 12 жніўня 1971(1971-08-12) (52 гады)
Месца смерці вёска Мяжа, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць
Месца пахавання
Прыналежнасць Flag of the Soviet Union.svg СССР
Гады службы 1939—1945
Званне старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і прэміі
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Ордэн Славы
медалі

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся вёсцы Газьба Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў пачатковую школу. На службе ў Чырвонай Арміі з кастрычніка 1939 г. Удзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне з чэрвеня 1941 г. Пры фарсіраванні ракі Дунай у раёне населенага пункта Харта на тэрыторыі Венгрыі старшы сяржант А. Я. Казлоў камандаваў аддзяленнем 258-га інжынерна-сапёрнага батальёна 56-ай інжынерна-сапёрнай брыгады. Лодкі з дэсантам накіроўваліся да правага берага, пераадолелі ўжо большую палову ракі, калі фашысты прыкмецілі дэсантнікаў і адкрылі моцны кулямётны агонь. Пад яго абстрэл трапіла лодка А. Я. Казлова. Старшы сяржант не разгубіўся, саскочыў у ваду і пагнаў лодку да берага. У гэты момант ён быў паранены асколкам гранаты, аднак працягваў бой. Разам з іншымі кінуўся ў атаку, у ліку першых уварваўся ў траншэю ворага, аўтаматнай чаргой знішчыў двух нацыстаў. Ад страты крыві страціў прытомнасць і быў дастаўлены ў шпіталь.

За мужнасць, адвагу і знаходлівасць пры фарсіраванні Дуная гвардыі старшаму сяржанту А. Я. Казлову 24.03.1945 г. было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Перамогу сустрэў у Аўстрыі. Адтуль дэмабілізаваўся і вярнуўся ў родныя мясціны. Жыў у вёсцы Мяжа, працаваў у МТС, затым у саўгасе «Межанскі». Памёр А. Я. Казлоў 12 жніўня 1971 г. Пахаваны на вайсковых могілках у горадзе Гарадок.

УзнагародыПравіць

ПамяцьПравіць

  • Абеліск у вёсцы Мяжа.
  • У гонар А. Я. Казлова названыя вуліца ў Гарадку і саўгас у Гарадоцкім раёне.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.

ЛітаратураПравіць

  • Казлоў Арсен Яфімавіч // Беларуская Савецкая Энцыклапедыя: у 12 т. / рэдкал. П. У. Броўка [і інш.]. — Мн., 1969. — Т. 3. — С. 231.
  • Казлоў Арсен Яўхімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 604 с.: іл. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8
  • Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 410. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
  • Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 5. Биографический справочник / Ред. колл.: П. У. Бровка и др.. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1981. — Т. 5. — 740 с. — 50 000 экз.(руск.) 

СпасылкіПравіць