Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі
Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі (25 чэрвеня 1907, Елісаветград, Херсонская губерня, Расійская імперыя — 27 мая 1989, Масква, СССР) — рускі паэт і перакладчык з усходніх моў. Прыхільнік класічнага стылю ў рускай паэзіі. Бацька кінарэжысёра Андрэя Таркоўскага. Пасмяротна узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй СССР (1989).
Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 12 (25) чэрвеня 1907[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1989[1][2][3] (81 год) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аляксандр Карлавіч Таркоўскі[d] |
Жонка | Tatyana A. Ozerskaya[d] |
Дзеці | Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, мовазнавец, пісьменнік |
Жанр | паэзія |
Мова твораў | руская |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Скончыў вышэйшыя літаратурныя курсы (1929). Друкаваўся з 1926 года. Першая кніга паэзіі — «Перад снегам» (1962). У зборніках «Зямлі — зямное» (1966), «Чарадзейныя горы» (1978), «Зімовы дзень» (1980), «Ад юнацтва да старасці» (1987) і іншых сцверджанне цэласнасці духоўнага жыцця чалавека, успрыняцце надзённага ў кантэксце агульначалавечага, антычная і біблейская сімволіка, усходнія матывы, тэмы паэта і паэзіі, кахання. Паэзіі ўласцівыя напружаная філасафічнасць, маштабнасць, шчырасць. Аўтар артыкулаў пра паэзію і праблемы мастацкага перакладу, рэцэнзій. Перакладаў з армянскай, арабскай, грузінскай і іншых моў.
На беларускую мову асобныя вершы пераклалі Алесь Каско, Рыгор Сітніца[4].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Arseny Tarkovsky // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arseni Aleksandrovitch Tarkovski // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).