Арсеній Ігаравіч Бандарэнка

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Арсеній Бандарэнка)

Арсеній Бандарэнка (нар. 9 кастрычніка 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Лімановія» з Лімановы.

Футбол
Арсеній Бандарэнка
Поўнае імя Арсеній Ігаравіч Бандарэнка
Нарадзіўся 9 кастрычніка 1995(1995-10-09)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 185 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Лімановія
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2018 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2015   Беларусь Бяроза-2010 27 (1)
2016   Беларусь Зорка-БДУ (Мінск) 22 (2)
2017—2018   Беларусь Прамень (Мінск) 44 (4)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 9 (0)
2019 Беларусь Дняпро (Магілёў) 28 (1)
2020 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 0 (0)
2020   Беларусь Смалявічы 10 (0)
2020   Беларусь Гомель 12 (2)
2021 Беларусь Смаргонь 9 (2)
2021— Польшча Лімановія (Ліманова)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012 Беларусь Беларусь (да 17) 2 (0)
2013 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (0)
2016 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 13 жніўня 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 красавіка 2018

Клубная кар’ераПравіць

З 2012 года пачаў выступаць за дубль мінскага «Дынама», дзе пазней замацаваўся ў складзе. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010». Па заканчэнні сезона бярозаўская каманда спыніла існаванне, і малады абаронца ў пачатку 2016 года трэніраваўся з асновай «Дынама», аднак у выніку быў аддадзены ў арэнду ў «Зорку-БДУ».

Да сезона 2017 зноў рыхтаваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак у сакавіку быў аддадзены ў чарговую арэнду, на гэты раз у «Прамень»[2]. Стаў асноўным абаронцам клуба і дапамог яму атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2018 года арэнда была падоўжаная на сезон 2018[3]. У жніўні 2018 года перайшоў у «Прамень» на трывалай аснове[4].

У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Быў трывалым абаронцам каманды, але не выратаваў яе ад вылету з Вышэйшай лігі.

У лютым 2020 года пасля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[5]. Не здолеўшы атрымаць месца ў аснове, пачынаў сезон 2020 у дублі жодзінцаў, і ў сакавіку быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[6], дзе стаў асноўным абаронцам. У ліпені 2020 года вярнуўся ў з арэнды «Тарпеда-БелАЗ»[7] і неўзабаве быў пераведзены ў «Гомель»[8]. У «Гомелі» гуляў у стартавым складзе, дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У снежні 2020 года пакінуў клуб[9].

У лютым 2021 года стаў іграком «Смаргоні»[10], дзе па чарзе выхадзіў у стартавым складзе і заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года пакінуў клуб[11].

У жніўні 2021 года падпісаў кантракт з польскім клубам з IV лігі «Лімановія»[12].

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў за юнацкая зборныя Беларусі. 1 чэрвеня 2016 года згуляў у сваім адзіным матчы за моладзевую зборную Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць Македоніі (1:1).

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012 дубль Дынама   16 0
2013 дубль Дынама   22 0
2014 дубль Дынама   32 1
2015 Д2 Бяроза-2010   27 1
2016 Д2 Зорка-БДУ   22 2
2017 Д2 Прамень   28 4
2018 Д1 Прамень   25 0
2019 Д1 Дняпро   28 1
2020 (пач.) дубль Тарпеда-БелАЗ   2 0
2020 (1) Д1 Смалявічы   10 0
2020 (2) Д2 Гомель   12 2
2021 (1) Д1 Смаргонь   9 2

Грамадзянская пазіцыяПравіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Зноскі

  1. Arseni Bondarenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Футбол. Арсений Бондаренко арендован "Лучом" у минского "Динамо"
  3. Футбол. Максим Плотников и Арсений Бондаренко арендованы "Лучом" у минского "Динамо"
  4. "Луч" объявил о подписании Осипенко и Кийко
  5. Павлюковец и Бондаренко стали игроками "Торпедо-БелАЗ"
  6. Горбунов покинул "Торпедо-БелАЗ", По и Бондаренко на правах аренды перешли в "Смолевичи"
  7. Аренда Бондаренко в "Смолевичах" закончилась
  8. Денис Левицкий и Антон Богданов отданы в аренду
  9. Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан?
  10. Ханкевич и Бондаренко перешли в "Сморгонь"
  11. Ханкевич и Бондаренко ушли из "Сморгони"
  12. Покинувший "Сморгонь" Бондаренко стал игроком команды из польского Д5 (руск.). Footvall.by (13 жніўня 2021). Праверана 13 жніўня 2021.
  13. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА