Арсен Барысавіч Авакаў

Арсе́н Бары́савіч Ава́каў (укр.: Арсен Борисович Аваков, арм.: Արսեն Բորիսի Ավակով; нарадзіўся 2 студзеня 1964, Баку, Азербайджанская ССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч армянскага паходжання. Міністр унутраных спраў Украіны ў 2014—2021 гадах.

Арсен Барысавіч Авакаў
укр.: Арсен Борисович Аваков
Сцяг Міністр унутраных спраў Украіны Сцяг
27 лютага 2014 — 15 ліпеня 2021
(в. а. 22—27 лютага 2014)
Прэзідэнт Аляксандр Турчынаў (в. а.)
Пётр Парашэнка
Уладзімір Зяленскі
Кіраўнік урада Сяргей Арбузаў (в. а.)
Арсеній Яцінюк
Уладзімір Гройсман
Аляксей Ганчарук
Дзяніс Шмыгаль
Папярэднік Віталь Захарчанка
Пераемнік Дзяніс Манастырскі
Сцяг Старшыня Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сцяг
4 лютага 2005 — 4 лютага 2010
Прэзідэнт Віктар Юшчанка
Папярэднік Сцяпан Масельскі
Пераемнік Міхаіл Добкін
Сцяг Народны дэпутат Украіны VII склікання Сцяг
12 снежня 2012 — 17 сакавіка 2014
Сцяг Народны дэпутат Украіны VIII склікання Сцяг
27 лістапада — 2 снежня 2014
Сцяг Член Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (2007–2008; 2014–2021) Сцяг
Нараджэнне 2 студзеня 1964(1964-01-02) (60 гадоў)
Дзеці Аляксандр
Нацыянальнасць армянін
Партыя Бацькаўшчына (2010–2014)
Народны фронт (з 2014)
Член у
Адукацыя Харкаўскі політэхнічны інстытут
Дзейнасць палітык, дзяржаўны служачы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт avakov.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 2 студзеня 1964 года ў Баку ў сям’і вайскоўца. Па нацыянальнасці армянін.

З 1966 года стала жыве ва Украіне. Грамадзянін Украіны.

У 1988 годзе скончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», кваліфікацыя — інжынер-сістэматэхнік. У 1987—1990 гадах працаваў інжынерам ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце аховы вод у Харкаве.

У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў АТ «Інвестар», а ў 1992 годзе — камерцыйны банк «Базіс».

У 2002 годзе абраны членам выканаўчага камітэта Харкаўскага гарадскога савета. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2004 года быў намеснікам кіраўніка харкаўскага штабу Віктара Юшчанкі.

4 лютага 2005 года ўказам прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі прызначаны старшынём Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

З восені 2011 года да снежня 2012 года знаходзіўся ў палітычнай эміграцыі ў Італіі праз пераслед ва Украіне з боку рэжыму Віктара Януковіча.

У 2012 годзе абраны народным дэпутатам Украіны.

Падчас Рэвалюцыі 2014 года быў адным з камендантаў Еўрамайдана.

27 лютага 2014 года Вярхоўная рада Украіны зацвердзіла Арсена Авакава на пасадзе міністра ўнутраных спраў Украіны.

Па ініцыятыве Авакава ў 2014 годзе былі створаны Нацыянальная гвардыя Украіны і добраахвотніцкія батальёны. Яны далі магчымасць спыніць ваенную агрэсію з боку Расійскай федэрацыі на Усходзе Украіны.

У ноч з 7 на 8 красавіка 2014 года Авакаў асабіста кіраваў штурмам будынка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, які быў захоплены сепаратыстамі і баевікамі з Расійскай Федэрацыі[1][2].

Авакаў ініцыяваў намаганні МУС па ўкараненні біяметрычных пашпартоў, што было ўмовай увядзення бязвізавага рэжыму Украіны з краінамі ЕС.

Авакаў абараняў байца Нацыянальнай гвардыі Украіны Віталя Марківа ў Італіі. Пры ўдзеле Авакава суд у Мілане (Італія) зняў з Марківа абвінавачанні ў гібелі фотарэпарцёра Андрэа Ракелі (Італія) і Андрэя Міронава (Расійская Федэрацыя) у Славянску ў маі 2014 года[3].

Авакаў быў міністрам унутраных спраў Украіны з 24 лютага 2014 да 15 ліпеня 2021 года, пры двух Прэзідэнтах Украіны — Пятру Парашэнку і Уладзіміры Зяленскім, уваходзіў у пяць складаў Кабінета міністраў Украіны. Гэта самая доўгая кадэнцыя за гісторыю незалежнай Украіне.

Дзяржаўныя ўзнагароды

правіць

Зноскі

  1. Святослав Хоменко. "ХНР": Харьковская неудавшаяся республика. bbc.com. BBC (8 красавіка 2015).
  2. 17-минутный штурм ХОГА отрезвил Кремль, - Аваков. dsnews.ua (8 красавіка 2019).
  3. ОБСЕ требует расследовать гибель Рокелли и Миронова. bbc.com. BBC (26 мая 2014).

Спасылкі

правіць