Артабан (стар.-перс.: Artabanu, па-эламску: Irdabanuš; пасля 550 да н.э. — пасля 480 да н.э.) — персідскі царэвіч з роду Ахеменідаў, сын Гістаспа, брат Дарыя І.

Артабан
Нараджэнне VI стагоддзе да н.э.
Смерць V стагоддзе да н.э.
Род Ахеменіды
Бацька Гістасп
Дзеці Tritantaechmes[d]
Дзейнасць арыстакрат

Узгадваецца паміж 513 да н.э. і 480 да н.э. Згодна з персепальскімі таблічкамі, быў сатрапам Бактрыі, вельмі важнага рэгіёна. Гэта дазваляе меркаваць, што быў галоўным прэтэндэнтам на пасаду будучага караля ў малалецтва сына Дарыя І Ксеркса I. Яго ўзгадваюць таксама Герадот і Ктэсій Кнідскі, апошні пад імем Артапан, як мудрага дарадніка, якія папярэджваў супраць непрадуманых ваенных выпраў.

Меў некалькі сыноў: Артыпія, Арыямарда, Басака, Тыграна, Трытантэхма. Усе яны ўдзельнічалі ў няўдалым паходзе Ксеркса на Грэцыю ў 480 да н.э., супраць якога папярэджваў Артабан.

Зноскі

Спасылкі правіць