Артур Бартэльс (13 кастрычніка 1818[1], Вільня, паводле іншых звестак Дзяніскавічы[крыніца?] — 23 снежня 1885, часам даюць даты 21 і 22[крыніца?] снежня, Кракаў) — графік, паэт-песеннік[2].

Артур Бартэльс
Фатаграфія
Дата нараджэння 30 жніўня 1818(1818-08-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 снежня 1885(1885-12-23) (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці паэт, карыкатурыст, ілюстратар, аўтар-выканаўца, паэт-песеннік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле адных звестак удзельнічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў у Беларусі і Літве, паводле іншых — удзелу няма пацвярджэнняў[крыніца?]. Аднак, пэўны час жыў у эміграцыі. Па вяртанні з-за мяжы, жыў у Лагойску, Гарадку, Вільні.

Творчасць правіць

 

Аўтар сатырычных малюнкаў (альбомы «Чалавек высокага паходжання», «Суседскі абедзік»; серыі «Пан Атаназы Скарупка — чалавек прагрэсіўны», «Пан Яўген», «Скнара»), надрукаваных у «Віленскім альбоме» ў 1858. Малюнкі суправаджаў рыфмаваным подпісамі, якія высмейвалі звычкі дваранства і дробнай местачковай шляхты[2].

Памяць правіць

18 студзеня 2012 года ў 17.30 у «Рэспубліканскай мастацкай галерэі» ГА «Беларускі саюз мастакоў» у Мінску адбылося адкрыццё мастацкай выставы паводле пленэра, прысвечанага Артуру Бартэльсу[3][4].

Зноскі

  1. Artur Bartels — zapomniany pieśniarz litewski (польск.)
  2. а б Бартельс Артур // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 42. — 737 с.
  3. Мастацкая выстаўка паводле пленэра, прысвечанага Артуру Бартэльсу(недаступная спасылка)
  4. У Мінску адкрылася выстаўка паводле пленэра, прысвечанага памяці беларускага паэта і мастака XIX стагоддзя Артура Бартэльса Архівавана 26 мая 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць