Артур Юр’евіч Кац
Артур Кац (нар. 26 снежня 1994, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Маладзечна».
Поўнае імя | Артур Юр’евіч Кац | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 снежня 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг[3] | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец мінскай футбольнай школы «Трактар», з 2013 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ ў якасці паўабаронцы. У красавіку 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», аднак згуляў у Першай лізе ўсяго ў 5 матчах за клуб. У сезоне 2016 на правах арэнды выступаў за клуб «Смалявічы-СТІ», які падпісаў дагавор аб супрацоўніцтве з БАТЭ. Аднак, па заканчэнні сезона супрацоўніцтва было спынена, і паўабаронца пакінуў БАТЭ.
Са студзеня 2017 года праходзіў прагляд у «Гарадзеі», якая на той час ужо выступала ў Вышэйшай лізе. У лютым падпісаў кантракт з клубам, але ўжо праз два тыдні ён быў разарваны[4]. Неўзабаве далучыўся да мінскага «Промня», у складзе якога пачаў сезон 2017. З цягам часу замацаваўся ў якасці асноўнага левага абаронцы, забіў за сезон 9 галоў, чым дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У сакавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Промнем»[5]. У першай палове сезона 2018 звычайна гуляў у стартавым складзе каманды, пазней страціў месца ў аснове.
У пачатку 2019 года ў сувязі з пераездам «Промня» ў Магілёў і аб’яднаннем з мясцовым «Дняпром» стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». З’яўляўся на полі нерэгулярна, з чэрвеня страціў месца ў складзе, з кастрычніка зноў стаў прыцягвацца да матчаў, выхадзіў на замену.
У лютым 2020 года адправіўся на прагляд у «Віцебск» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. На полі з’яўляўся рэдка, пераважна заставаўся на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск»[7].
У сакавіку 2021 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8], якой па выніках сезона 2021 дапамог вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года перайшоў у наваполацкі «Нафтан»[9], разам з якім па выніках сезона 2022 выйграў Першую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з наваполацкім клубам[10]. Пакінуў «Нафтан» па пагадненні бакоў у чэрвені 2023 года[11].
У ліпені 2023 года далучыўся да «Маладзечна»[12]. У студзені 2024 года падоўжыў пагадненне з клубам[13].
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2017, 2022
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | БАТЭ | 15 | 0 | |
2014 | дубль | БАТЭ | 30 | 3 | |
2015 | Д2 | Гарадзея | 5 | 0 | |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 20 | 1 | |
2017 | Д2 | Прамень | 24 | 9 | |
2018 | Д1 | Прамень | 20 | 1 | |
2019 | Д1 | Дняпро | 12 | 0 | |
2020 | Д1 | Віцебск | 6 | 0 | |
2021 | Д2 | Белшына | 20 | 0 | |
2022 | Д2 | Нафтан | 23 | 2 | |
2023 (1) | Д1 | Нафтан | 3 | 0 | |
2023 (2) | Д2 | Маладзечна | 14 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ Artur Kats // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.transfermarkt.com/artur-kats/profil/spieler/433010
- ↑ https://teams.by/artur-kats/player-46894/
- ↑ "Городея" приняла решение расстаться с Артуром Кацем через две недели после подписания контракта (руск.). football.by (8 сакавіка 2017). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Три футболиста пополнили ряды "Луча" (руск.). football.by (28 сакавіка 2018). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Артур Кац перешел в "Витебск" (руск.). football.by (9 лютага 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Кац и Назаренко покидают "Витебск" (руск.). football.by (30 лістапада 2020). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Артур Кац подписал контракт с "Белшиной" (руск.). Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны» (30 сакавіка 2021). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Козлов, Игнатенко и Кац пополнили ряды "Нафтана" (руск.). football.by (25 лютага 2022). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Футбол. Довгялло, Луцевич, Лавал и еще 12 игроков подписали контракты с "Нафтаном" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 3 лютага 2023.
- ↑ Хавбек Кац покинул "Нафтан" (руск.). football.by (8 чэрвеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Артур Кац будет выступать за "Молодечно-2018" (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 15 лютага 2024.
- ↑ Девять игроков продлили контракты с «Молодечно-2018» (руск.)(недаступная спасылка). bel.football (25 студзеня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2024. Праверана 15 лютага 2024.