А́ртур Чарлз Кларк (англ.: Arthur Charles Clarke; 16 снежня 1917, Майнхэд, графства Самерсэт, Вялікабрытанія — 19 сакавіка 2008, Каломба, Шры-Ланка) — англійскі пісьменнік, вучоны, футуролаг і вынаходнік, найбольш вядомы сумеснай са Стэнлі Кубрыкам працай па стварэнні культавага навукова-фантастычнага фільма «Касмічная адысея 2001 года» (1968). У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскае званне ад каралевы Елізаветы II.

Артур Чарлз Кларк
Arthur C. Clarke
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Arthur Charles Clarke
Псеўданімы E. G. O'Brien, Charles Willis
Дата нараджэння 16 снежня 1917(1917-12-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 сакавіка 2008(2008-03-19)[3][1][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Вялікабрытанія, Шры-Ланка
Жонка Marilyn Mayfield[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Празаік, вучоны, футуролаг, вынаходнік
Гады творчасці з 1946
Жанр Навуковая фантастыка, утопія
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі «Вандроўца», «Неб'юла», Х'юга
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
arthurcclarke.org (англ.)
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Артура Кларка, Айзэка Азімава і Роберта Хайнлайна клічуць «вялікай тройкай» навуковых фантастаў, як зрабіўшых вялікі ўплыў на жанр у сярэдзіне XX стагоддзя.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 снежня 1917 года ў горадзе Майнхэд, графства Самерсэт. Скончыўшы школу, у 1936 годзе пераехаў у Лондан, дзе быў прыняты на пасаду аўдытара ў казначэйства і ўступіў у Брытанскую міжпланетную грамаду, якая адной з сваіх мэтаў ставіла прапаганду ідэі касмічных палётаў; у 19401950-я гады двойчы абіраўся яе старшынёй. Адзін з заснавальнікаў і актывістаў брытанскага фэндама.

З пачаткам Другой сусветнай вайны быў закліканы ў Каралеўскія ВПС, служыў у званні лейтэнанта, удзельнічаў у распрацоўцы радарнай сістэмы для спрошчвання пілотам навігацыі ў складаных пагодных умовах, пра што напісаў паўдакументальны раман «Укатаны шлях» («Glide Path»), выдадзены ў 1963 годзе. Пасля вайны з адменнасцю скончыў Каралеўскі каледж у Лондане па спецыяльнасцях фізіка і матэматыка.

У 1956 годзе Кларк перабраўся ў Шры-Ланку, а пасля атрымаў грамадзянства Шры-Ланкі.

Артур Кларк — лаўрэат прэміі Калінгі за дасягненні ў папулярызацыі навукі (1962). У 1989 годзе ён быў узнагароджаны Оpдэнам Бpытанскай імпеpыі.

Апошнія гады Артур Кларк пражыў у Каломба, сталіцы Шры-Ланкі. Тамака ён удзельнічаў у стварэнні серыі тэлеперадач, прысвечаных легендам і міфам сучаснасці.

У 1998 годзе англійская каралева Елізавета II даравала Кларку рыцарскае званне.

У апошнія гады жыцця Артур Кларк цяжка хварэў (па некаторых дадзеных, рассеяным склерозам), у выніку чаго, змушаны быў перайсці да супрацоўніцтва з іншымі пісьменнікамі. Сканаў 19 сакавіка 2008 года з-за праблем з дыханнем, якія з’явіліся ў яго з выяўленнем яшчэ ў 1960-я гады постпаліяміэлітнага сіндрому.

Зноскі

  1. а б Arthur C. Clarke // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Arthur C. Clarke // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Writer Arthur C Clarke dies at 90BBC News, 2008. Праверана 11 мая 2020.
  4. а б twas.org

Спасылкі правіць