Артур Нільс Лундквіст (шведск.: Artur Nils Lundkvist; 3 сакавіка 1906, Удэр'юнга — 11 снежня 1991) — шведскі пісьменнік. Член Шведскай акадэміі (1968).

Артур Лундквіст
Artur Lundkvist
Artur Lundkvist1952.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 сакавіка 1906(1906-03-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 снежня 1991(1991-12-11)[3][2][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Maria Wine[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, пісьменнік, перакладчык
Мова твораў шведская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Міжнародная Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» — 1958
Узнагароды
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

ТворчасцьПравіць

У ранніх зборніках паэзіі («Спёка», 1928; «Масты ночы», 1936), рамане «Рэкі цякуць да мора» (1934) моцныя ўплывы сюррэалізму ў спалучэнні з элементамі псіхааналізу і прымітывізму. Паэтычны зборнік «Жыццё як трава» (1954), зборнік вершаў у прозе «Дрэва, якое гаворыць» (1960), раманы «Вальс у Відынгу» (1956), «Камедыя ў Хегерскугу» (1959) вызначаюцца яснасцю формы і сацыяльна-крытычнымі матывамі. У аповесці «Малінга» (1952), гістарычных раманах «Жыццё і смерць вольнага стралка», «Воля неба» (абодва 1970) рэалістычныя і мадэрнісцкія тэндэнцыі. Аўтар кніг «Макі з Ташкента» (1952), дарожных нататак («Вулканічны кантынент», 1957), літаратуразнаўчых прац («Развагі пра замежную літаратуру», 1959).

Зноскі

  1. Artur Lundkvist // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Artur Lundkvist // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 19060303-0198 Lundkvist, Nils Artur // Swedish death index Праверана 12 красавіка 2018.
  4. Nils Artur Lundkvist // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Nils Artur Lundkvist // http://www.finngraven.se/(S(gzgtgpapj3xbyv4qyljxfni0))/DisplayInfo.aspx?id=575226FinnGraven.se. Праверана 12 красавіка 2018.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 369. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.