Артур Андрэевіч Лясько
Артур Лясько (нар. 25 мая 1984, Баранавічы) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Энергетык-БДУ».
Поўнае імя | Артур Андрэевіч Лясько | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
25 мая 1984[1] (39 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 189 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 83 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым апынуўся ў «Дынама». У 2008 годзе перайшоў у «Крыўбас», але правёў толькі дзве гульні ў аснове. Сезон 2010 правёў у армянскім «Пюніку», з якім узяў хет-трык — выйграў чэмпіянат, кубак і суперкубак.
У снежні 2010 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Мінскам». У канцы 2012 года пакінуў мінскі клуб і ў лютым 2013 года стаў іграком «Слуцка»[3], дзе стаў асноўным брамнікам.
У жніўні 2013 года перайшоў у «Гомель»[4][5], дзе стаў чаргавацца на пазіцыі брамніка з Ягорам Хаткевічам. Па заканчэнні сезона 2013 пакінуў «Гомель» і ў студзені 2014 года вярнуўся ў «Слуцк»[6], які выйшаў у Вышэйшую лігу.
У слуцкім клубе зноў стаў асноўным брамнікам. У сезоне 2014 правёў 13 «сухіх» матчаў, што стала найлепшым паказчыкам у Вышэйшай лізе пасля брамнікаў каманд-прызёраў. У снежні 2014 года на два гады падоўжыў кантракт са случанамі[7]. Быў асноўным брамнікам «Слуцка», але часам адсутнічаў з-за траўмы, а ў жніўні 2016 года выбыў да канца сезона. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[8].
Са студзеня 2017 года знаходзіўся на праглядзе ў «Іслачы», якая ў выніку адмовілася ад супрацоўніцтва з брамнікам[9]. У сакавіку 2017 года далучыўся да мінскага «Тарпеда», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[10]. Аднак, згуляў за сталічны клуб толькі ў трох матчах, пасля чаго ў чэрвені 2017 года пакінуў каманду[11].
У ліпені 2017 года далучыўся да «Баранавічаў»[12], дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў клуб[13].
У студзені 2018 года перайшоў у «Ліду»[14]. Быў асноўным брамнікам каманды. У жніўні 2018 года пакінуў лідскі клуб[15] і неўзабаве далучыўся да «Энергетыка-БДУ»[16], якому дапамог выйсці ў Вышэйшую лігу. У 2019—2020 гадах часам выхадзіў на поле за «Энергетык-БДУ» ў Вышэйшай лізе, чаргаваўся з больш маладымі брамнікамі. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з клубам[17], пры гэтым фактычна перайшоў на пасаду гуляючага трэнера, у сезоне 2021 не з’яўляўся на полі, толькі некалькі разоў заставаўся на лаўцы запасных.
З 2022 года засярэдзіўся на трэнерскай працы ў «Энергетыку-БДУ». У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B[18].
Міжнародная кар’ера правіць
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2005, 2006
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2005
- Чэмпіён Арменіі: 2010
- Уладальнік Кубка Арменіі: 2010
- Уладальнік Суперкубка Арменіі: 2010
Зноскі
- ↑ https://championship.abff.by/players/728
- ↑ https://teams.by/artur-lesko/player-144/
- ↑ Лесько переходит в «Слуцк»(недаступная спасылка)
- ↑ Артур Лесько покидает "Слуцк"
- ↑ «Гомель» подписал контракт с Лесько(недаступная спасылка)
- ↑ Лесько пореходит в "Слуцк", Горбач, Григоров и Лошанков продлили контракты с клубом
- ↑ «Слуцк» продлил контракты с Алисейко, Лесько и Бобко
- ↑ "Слуцк" расстался с Артуром Лесько
- ↑ Футбол. Виталий Жуковский: готовы заключить контракт с игроком сборной Тринидада и Тобаго, с Лесько не будем сотрудничать
- ↑ Артур Лесько подписал контракт с минским "Торпедо"
- ↑ Артур Лесько покинул минское "Торпедо"
- ↑ Лесько перешел в «Барановичи», Высоцкий отдан в аренду «Нафтану»
- ↑ ФК «Барановичи» покинули 11 футболистов Архівавана 18 мая 2022.
- ↑ Лесько, Лясюк, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с "Лидой"
- ↑ Лесько и Борисенко покидают "Лиду"
- ↑ Лесько перешел в «Энергетик-БГУ»
- ↑ Лесько, Садовский и Юдчиц продлили контракты с "Энергетиком-БГУ"
- ↑ Завершились курсы В-диплом УЕФА для тренеров вратарей (руск.). abff.by (16 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.