Артур Нікіш
А́ртур Ні́кіш (венг.: Nikisch Artúr; 12 кастрычніка 1855, Лебеньісентміклаш, Венгрыя — 23 студзеня 1922, Лейпцыг) — венгерскі дырыжор, кампазітар, педагог.
Артур Нікіш | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 12 кастрычніка 1855[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 студзеня 1922[3][1][…] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Mitja Nikisch[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Joseph Hellmesberger[d] і Felix Otto Dessoff[d] |
Прафесіі | дырыжор, піяніст, выкладчык універсітэта |
Інструменты | скрыпка і фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка |
Выхаванцы | Sándor Jemnitz[d] і Вільгельм Фуртвенглер |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія правіць
Вучыўся ў 1866—1873 гадах у Венскай кансерваторыі. З 1874 года скрыпач венскага прыдворнага аркестра. З 1878 года другі дырыжор і хормайстар, у 1882—1889 гадах галоўны дырыжор опернага тэатра, у 1902—1907 гадах выкладчык кансерваторыі ў Лейпцыгу. У 1889—1893 гадах кіраваў Бостанскім сімфанічным аркестрам, з 1895 года аркестрам Гевандхаўза, адначасова Берлінскім і Гамбургскім філарманічнымі аркестрамі, у 1893—1895 гадах Оперным тэатрам у Будапешце і інш.
Творчасць правіць
Дырыжыраваў напамяць. Яго творчасць вызначалася моцным тэмпераментам, вялікай свабодай і адначасова строгасцю і дакладнасцю ў апрацоўцы дэталей. Адыграў, вялікую ролю ў прапагандзе творчасці П. Чайкоўскага ў Еўропе і Амерыцы. У рэпертуары таксама творы Л. Бетховена, А. Брукнера, Г. Малера, М. Рэгера, Р. Штрауса, Р. Шумана, Ф. Ліста, Р. Вагнера, І. Брамса. Аўтар кантаты, аркестровых твораў, струннага квартэта і інш.
Зноскі
- ↑ а б Arthur Nikisch // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Arthur Nikisch // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Никиш Артур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Нікіш
- Артур Нікіш (англ.) на сайце AllMusic