Артур Пік

эстонскі футбаліст
(Пасля перасылкі з Артур Паўлавіч Пік)

Артур Пік (эст.: Artur Pikk, нар. 5 сакавіка 1993, Тарту, Эстонія) — эстонскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Одра» з Аполя і нацыянальнай зборнай Эстоніі.

Футбол
Артур Пік
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Артур Паўлавіч Пік
Нарадзіўся 5 сакавіка 1993(1993-03-05)[1] (31 год)
Грамадзянства  Эстонія
Рост 178 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Одра
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2015 Эстонія Левадыя (Талін) 109 (7)
2009—2010   Эстонія ХаСерв (Тарту) 36 (3)
2011—2012   Эстонія Тамека (Тарту) 39 (1)
2013   Эстонія Левадыя II (Талін) 1 (1)
2016—2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 20 (0)
2017—2018 Славакія Ружамберак 17 (0)
2018—2020 Польшча Медзь (Лягніца) 50 (3)
2020 Фінляндыя КуПС (Куапіа) 8 (0)
2021 Венгрыя Дыёшдзьёр (Мішкальц) 7 (0)
2021 Латвія РФШ (Рыга) 6 (0)
2022 Эстонія Левадыя (Талін) 33 (1)
2023— Польшча Одра (Аполе)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009 Эстонія Эстонія (да 17) 10 (0)
2010—2012 Эстонія Эстонія (да 19) 14 (0)
2013—2014 Эстонія Эстонія (да 21) 14 (0)
2014— Эстонія Эстонія 48 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 студзеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Артур з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Меркуур-Юніёр» з роднага горада Тарту, але пазней трапіў у сістэму талінскай «Левадыі». У Мэйстрыліізе дэбютаваў у 2011 годзе ў складзе клуба «Тамека», дзе гуляў на правах арэнды. Улетку 2012 года вярнуўся з арэнды ў «Левадыю», дзе хутка замацаваўся ў аснове і двойчы выйграў чэмпіянат Эстоніі.

У лютым 2016 года стала вядома, што Пік запрошаны на прагляд у беларускі клуб БАТЭ[3]. Абаронца адпрацаваў разам з барысаўчанамі на зборы ў Турцыі, пасля чаго быў падпісаны кантракт[4]. Сезон 2016 распачаў у якасці асноўнага левага абаронцы барысаўчан, але пазней стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У сезоне 2017 згуляў за асноўную каманду толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і ў адным кубкавым. У верасні 2017 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з БАТЭ[5].

У кастрычніку 2017 года стала вядома аб пераходзе Піка ў славацкі клуб «Ружамберак»[6]. У ліпені 2018 года перабраўся ў склад дэбютанта польскай Экстраклясы — лягніцкай «Медзі», пасля вылету клуба з элітнага дывізіёна гуляў за «Медзь» у сезоне 2019/2020 у Першай лізе.

Другую палову 2020 года правёў у фінскім КуПС, у студзені 2021 года перайшоў у венгерскі «Дыёшдзьёр», дзе гуляў да канца сезона 2020/21. У ліпені 2021 года далучыўся да рыжскага РФШ, разам з якім стаў чэмпіёнам Латвіі.

У студзені 2022 года вярнуўся ў талінскую «Левадыю», а ў студзені 2023 года стаў іграком польскай «Одры» з Аполя.

Міжнародная кар’ера правіць

Пік прайшоў праз усе юнацкія зборныя сваёй краіны, у 2012 годзе прымаў удзел у хатнім юніёрскім чэмпіянаце Еўропы (да 19 гадоў).

7 чэрвеня 2014 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Эстоніі ў таварыскім матчы супраць Таджыкістана. 12 кастрычніка 2014 года ўдзельнічаў у хатнім адборачным матчы чэмпіянату свету супраць Англіі (0:1), дзе ўвесь матч паспяхова стрымліваў нападніка англічан Уэйна Руні, але адразу пасля заканчэння матча аправіўся ў стан эстонскіх Узброеных Сіл, дзе праходзіў службу[7].

Дасягненні правіць

Зноскі

Спасылкі правіць