Артур Сен-Леон

французскі танцоўшчык, балетмайстар, педагог, скрыпач

Артур Сен-Леон (фр.: Arthur Saint-Léon, сапраўднае імя Шарль Віктор Арцюр Мішэль[3], фр.: Arthur Michel; 17 верасня 1821, Парыж — 2 верасня 1870, Парыж, Францыя) — французскі танцоўшчык, балетмайстар, педагог, скрыпач.

Артур Сен-Леон
фр.: Arthur Saint-Léon
Дата нараджэння 7 верасня 1821(1821-09-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 верасня 1870(1870-09-02)[1][2] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Фані Цэрыта[d]
Прафесія артыст балета, харэограф, балетмайстар
IMDb ID 1056119
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Вучыўся танцу ў бацькі — Л. Мішэля, ігры на скрыпцы — у Н. Паганіні.

У 1834 годзе дэбютаваў як скрыпач у Штутгарце, у 1835 годзе — як танцоўшчык у Мюнхене.

У 18371847 гадах гастраліраваў у краінах Еўропы, выступаў у Парыжы, Брусэлі, Турыне, Мілане, Вене, Лондане, Берліне, Парме, Фларэнцыі і інш.[4]

У 1847 годзе выступіў у Парыжы ў «Гранд-апера» як харэограф і выканаўца (балет «Мармуровая прыгажуня» Ц. Пуні).

 
Артур Сен-Леон (1853), гравюра.

З 1854 года працаваў балетмайстарам тэатра «Сан-Карлуш  (руск.)» у Лісабоне, з 1859 года — галоўны балетмайстар у Пецярбургу і пастаянна працаваў у Маскве.

Артур Сен-Леон памёр ад сардэчнага прыступу ў кафэ непадалёк ад тэатра Оперы[5] 2 верасня 1870 года ў Парыжы, не паспеўшы дажыць да 49 гадоў.

Творчасць правіць

Бліскуча выконваў класічныя і характарныя партыі. Яго танец адметны элегантнасцю і тонкім густам, пластычнай арнаментыкай і глыбокім зместам.

У 1843 паставіў у Рыме першы балет «Маркітантка і фарэйтар». У парыжскай Оперы стварыў балеты: «Мармуровая прыгажуня» (1847), «Скрыпка д’ябла» (1849), «Стэла, або Кантрабандысты» (1850) — усе на музыку Ц. Пуні, «Пакерэта» Ф. Бенуа (1851).[4]

У Лісабоне паставіў балет «Сальтарэла» на сваю музыку (1854) і «Метэора, або Даліна зорак» Пінто (1856).[4]

Сярод яго пастановак найбольш вядомы балеты на музыку Ц. Пуні («Скрыпка д’ябла», пастаўлены ў 1849; «Грацыэла», пастаўлены ў 1860; «Сірата Тэалінда», пастаўлены ў 1862), Л. Мінкуса («Фіямета», пастаўлены ў 1864), Л. ДэлібаРучай», пастаўлены ў 1866; «Капелія», пастаўлены ў 1870), Ц. Пуні і Пінто («Севільская жамчужына», пастаўлены ў 1861)і інш.

Яго балет «Канёк-Гарбунок» (1864) у першай рэдакцыі атрымаў адмоўную ацэнку прагрэсіўнай крытыкі, галоўным чынам, з-за вернападданніцкага фіналу, дзе ўсе народы славілі цара. Але танцавальнае багацце, магчымасці, якія балет даваў выканаўцам (асабліва мімістам і характарным танцоўшчыкам), зрабілі яго адным з самых папулярных балетаў на рускай сцэне ў 19 стагоддзі. У значнай меры няўдалым апынуўся і другі балет А. Сен-Леона на рускі сюжэт «Залатая рыбка» на музыку Л. Мінкуса (1867).[4]

Спектаклі Сен-Леона азначалі заняпад рамантычнага балета, што выявілася ў палегчаным змесце, багацці знешніх эфектаў, эклектыцы выразных сродкаў. У той жа час яго харэаграфічныя знаходкі як у галіне віртуознага класічнага (пераважна сольнага), так і характарнага танца, спрыялі развіццю тэхнікі, узбагачэнні лексікі балета.[4]

Стваральнік арыгінальнай сістэмы запісу танца — «Сценахарэаграфія». Некаторыя з запісаў Сен-Леона былі расшыфраваны французскім балетмайстрам П. Лакотам, які рэстаўраваў шэраг танцавальных нумароў (у т. л. «Па-дэ-сіс» з балета «Маркітантка», пастаўлены ў 1979 у парыжскай Оперы і Марыінскім тэатры).[4]

Зноскі

  1. а б Charles-Victor- Arthur Saint-Léon // Brockhaus Enzyklopädie
  2. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  3. БелЭн 2002.
  4. а б в г д е Балет: энциклопедия. / Гл. ред. Ю. Н. Григорович.- М.: Советская энциклопедия, 1981.- 623 стр. с илл.
  5. Кукла на заказ Архівавана 16 ліпеня 2020. // ЛИНИЯ. Журнал «БАЛЕТ» в газетном формате. № 3/2009

Літаратура правіць