Артур Стэнлі Эдынгтан
Артур Стэнлі Э́дынгтан (англ.: Arthur Stanley Eddington) — англійскі астраном і астрафізік, адзін з заснавальнікаў тэорыі ўнутранай будовы зорак. Член Каралеўскага астранамічнага таварыства, у 1921—1923 гг. яго прэзідэнт. Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1914 г., замежны член Акадэміі навук СССР з 1923 г., Нацыянальнай акадэміі навук ЗША з 1923 г.
Артур Стэнлі Эдынгтан | |
---|---|
англ.: Arthur Stanley Eddington | |
![]() | |
Дата нараджэння | 28 снежня 1882[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1944[4][1][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Arthur Henry Eddington[d][7] |
Маці | Sarah Ann Shout[d][7] |
Род дзейнасці | астраном, астрафізік, філосаф, фізік |
Навуковая сфера | астраномія, астрафізіка |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Алфрэд Норт Уайтхед[9], Эдмунд Тэйлар Уітэкер[d][9] і Ernest Barnes[d][9] |
Член у |
|
Узнагароды | |
![]() |
У 1898—1902 гг. вучыўся ў Оуэнс-каледжы, у 1905 годзе скончыў Трыніці-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. У 1906—1913 гг. старэйшы асістэнт у Грынвіцкай абсерваторыі. З 1913 г. прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта і адначасова з 1914 г. дырэктар астранамічнай абсерваторыі ў ім. У 1938—1944 г. прэзідэнт Міжнароднага астранамічнага саюза.
Навуковая дзейнасцьПравіць
А. Эдынгтану належаць працы па руху, будове і эвалюцыі зорак, агульнай тэорыі адноснасці, касмалогіі, квантавай тэорыі. Вывучыў прасторавае размеркаванне зорак, туманнасцяў і зорных скопішчаў. Распрацаваў мадэль зоркі — стандартная мадэль Эдынгтана. У 1924 годзе адкрыў залежнасць свяцільнасці зорак ад іх мас і ў 1926 г. паказаў, што яна не можа перавышаць пэўнага значэння (ліміт Эдынгтана). У 1919 г. Эдынгтан эксперыментальна пацвердзіў адхіленне святла ў гравітацыйным полі Сонца, прадказанае А. Эйнштэйнам.
У апошнія гады жыцця Эдынгтан працаваў над стварэннем тэорыі, аб'ядноўваючай квантавую фізіку і тэорыю адноснасці. Гэтыя працы не былі завершаны (сабраныя і ў 1946 годзе апублікаваны пад рэдакцыяй Э. Уітэкера ў кнізе «Фундаментальная тэорыя» (англ.: Fundamental Theory))[11].
Узнагароды і памяцьПравіць
- Каралеўскі медаль Лонданскага каралеўскага таварыства (1928)
- Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1924)
- Медаль Геры Дрэйпера (1924)
- Медаль Кэтрын Брус (1924)
- Званне Рыцар-бакалаўр(1930)
- Ордэн Заслуг (1938).
Імем вучонага названы малая планета і кратэр на Месяцы[12].
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Arthur Eddington // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Эддингтон Артур Стэнли // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
- ↑ а б в г https://royalsocietypublishing.org/doi/abs/10.1098/rsbm.1945.0007 — С. 114.
- ↑ а б в г д Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ NNDB — 2002.
- ↑ Эддингтон Артур Стэнли Архівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 45—46. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).
СпасылкіПравіць
- ЭДДИНГТОН, АРТУР СТЕНЛИ // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Эддингтон Артур Стэнли Архівавана 29 жніўня 2014. // Колочинский И. Г., Корсунь А. А., Родригес М. Г. Астрономы: Биографический справочник. — 2-е изд., перераб. и доп. — Киев: Наукова думка, 1986. — 512 с. (руск.)
- Сайт Расійскай Акадэміі навук (руск.)
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Артур Стэнлі Эдынгтан